Архіў навін
У самай жанравай пазаконкурснай секцыі 23-га Мінскага кінафестывалю «Лicтапад» «Жарсці апоўначы» сабраныя фільмы, чые змрочныя сюжэты, апакаліптычныя фантазіі і неспадзяваныя развязкі будуць доўга трымаць у напрузе аматараў вострых відовішчаў.
Індустрыяльная платформа 23-га ММКФ «Лістапад» будзе працаваць з 5 па 10 лістапада ў Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57).
20 кастрычніка ў кінатэатры «Мір» прайшла прэс-канферэнцыя, дзе анансавалі фільмы конкурснай праграмы МКФ «Лістапад» і распавялі пра дэталі арганізацыі фестываля, а таксама пра кошт квіткоў.
"Музыка DOC" – адна з самых яскравых праграм дакументальных фільмаў 23-га Мінскага міжнароднага кінафестываля “Лістапад”, пасвечаная “стэнаграфіі пачуццяў” – музыцы. У гэтым годзе гледачы адправяцца ў шалёнае падарожжа з патрыярхамі рок-сцэны The Rolling stones, вачамі Джыма Джармуша ўбачаць легендарнага фронтмэна The Stooges Іггі Попа, наблізяцца да загадкавага і абвеянага міфамі Алега Каравайчука і пагрузяцца ў глыбокі духоўны свет музыкі эстонскага кампазітара Арво Пярта.