Архіў навін

Сакамота і Шапэн – на «Лістападзе» будзе паказана праграма «Музыка DOC»

Праграма «Музыка DOC» будзе паказвацца ў кінатэатры «Мір», які па традыцыі стане галоўнай пляцоўкай дакументальнага кіно на «Лістападзе». Поўны змест секцыі стане даступным пасля 17 кастрычніка. Мінскі міжнародны кінафестываль пройдзе з 2 да 9 лістапада.

Ацэньваць Нацыянальны конкурс будуць міжнародныя эксперты
У склад журы ўвайшлі фестывальная агент з Францыі Паскаль Рамонда, адборшчык Венецыянскага кінафестывалю Рэната Сантора і беларускі рэжысёр Дар'я Юркевіч.
Чацвёртая Індустрыяльная платформа Bel:Cinema стане месцам сустрэчы беларускага і міжнароднага кіно

На гэты раз галоўнай пляцоўкай праекта стане кінастудыя «Беларусьфільм».

25-ы «Лiстапад» аб’явіў усё, што мог аб’явіць
Аб’яўлены Нацыянальны конкурс, Індустрыяльная платформа, пазаконкурсныя секцыі ігравога і дакументальнага кіно, а таксама члены журы