Людвіг Баварскі

Германія, Аўстрыя , 2012г., 140 хв

Рэжысёр

Петэр Зэр, Мары Наэль

Баварыя, 1864. Нечакана памірае кароль Максіміліян II, і каралём абвяшчаюць васемнаццацігадовага наследнага прынца Людвіга. Падданыя вітаюць яго з надзеяй на лепшае жыццё. Тонкі аматар мастацтва, знаўца музыкі і архітэктуры, – Людвіг II стаў легендай яшчэ пры жыцці. Жадаючы міра і шчасця, ён намерваецца зрабіць каралеўства цэнтрам прыгажосці, якім кіруе мастацтва. Аднак ў яго з'яўляецца больш ворагаў, чым сяброў, а яго міністры не могуць зразумець, чаму малады кароль адмаўляецца купляць новую зброю...

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Баварская кінапрэмія – прыз у намінацыі “Лепшы акцёр-пачатковец” (Сабін Тамбрэа)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Петэр Зэр, Мары Наэль - 1

Петэр Зэр, Мары Наэль

Нарадзіўся ў 1951 годзе ў Германіі. Атрымаў доктарскую ступень у галіне біяфізікі ў Оксфардскім універсітэце. Яго карціны заваявалі мноства ўзнагарод на МКФ у Упсале (Швецыя), Лакарна (Швейцарыя), Мюнхене (Германія). Член Нямецкай і Еўрапейскай акадэмій кіно, атрымаў вышэйшы ордэн Францыі – ордэн Камандора Мастацтваў і Літаратуры. Памёр 8 мая 2013 года пасля працяглай хваробы.

Абраная фільмаграфія

2012 Людвіг Баварскі (сумесна з Мары Наэль)

2008 Жонка анархіста (сумесна з Мары Наэль)

2001 Горыч кахання

1993 Каспар Хаўзер

1991 Сербская дзяўчына