Альцэст на ровары

Францыя, 2013г., 104 хв

Рэжысёр

Філіп Ле Ге

Аднойчы вялікі акцёр Серж Танэр стаміўся быць у цэнтры ўсеагульнай увагі і вырашыў сысці з прафесіі. Тры гады таму ён пасяліўся ў адзіноце на Іль-дэ-Рэ і зараз атрымлівае асалоду ад роварных прагулак па ветранай выспе. Іншы жа акцёр, Гацье Валенса, чыя кар'ера цяпер на ўзлёце, збіраецца ставіць п'есу Мальера «Мізантроп» і хоча прапанаваць Сержу галоўную ролю ў спектаклі . Ён упэўнены , што яго прапанова будзе прынятая, бо Серж сам ператварыўся ў мізантропа , што адасобіўся ад свету. Але замест таго, каб пагадзіцца, Танэр прапануе для пачатку на працягу тыдня рэпеціраваць разам. І, здаецца, справы ідуць нядрэнна, асабліва калі ў іх жыцці з'яўляецца загадкавая італьянка.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Філіп Ле Ге - 1

Філіп Ле Ге

Нарадзіўся ў Парыжы ў 1956 годзе. Вывучаў кінамастацтва ў Парыжскай кінашколе IDHEC, дзе цяпер выкладае. Пачаў сваю кар'еру як сцэнарыст у 1984 годзе, дэбютаваў як рэжысёр у 1989 годзе і ў пачатку 1990-х пачаў з'яўляцца перад камерай у якасці акцёра. Яго фільм «Жанчыны з шостага паверха», быў выбраны ў якасці фільма закрыцця 18-га МКФ «Лістапад».

Абраная фільмаграфія

2013 Альцэст на ровары 2010 Жанчыны з шостага паверха 2006 Аднойчы 1995 Год Джульеты 1989 Два Фраганары