Вішанька на навагоднім торце

Францыя , 2012г., 85 хв

Рэжысёр

Лаура Марантэ

Аманда ўпэўнена – з мужчынамі заўсёды ўсё занадта складана! Яе сяброўка лічыць, што Амандзе пара пасталець і зрабіць, нарэшце, канчатковы выбар, а псіхааналітык ставіць ёй несуцяшальны дыягназ: “Мадам-катастрофа”, якая забівае ўсе свае раманы, ледзь справа набліжаецца да заручальных пярсцёнкаў. Але нават той, хто ўпарта адмаўляецца стаць шчаслівым, не застрахаваны ад выпадку. Сам провід ставіць кропку ў сумневах гераіні, нібы кладзе апошнюю вішаньку на торце.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Iтальянская прэмія “Залаты глобус” – “Лепшы режысёрскі прарыў”
ПРА РЭЖЫСЁРА
Лаура Марантэ - 1

Лаура Марантэ

Нарадзілася ў 1956 годзе ў Італіі. Актрыса, рэжысёр, сцэнарыст. Вядома як актрыса па фільмах “Трагедыя смешнага чалавека” Бернарда Берталучы (1981), “Б'янка” (1984), “Пакой сына” Нані Марэці (2001). Як рэжысёр і сцэнарыст дэбютавала ў 2012 годзе з фільмам “Вішанька на навагоднім торце”.

Абраная фільмаграфія

2012 Вішанька на навагоднім торце

ВІДЭА