За цыгарэтамі

Францыя, 2013г., 113 хв

Рэжысёр

Эманюэль Берко

Што можа збіць з ног жанчыну? Адзінота? Раман, які скончыўся? Рэстаран на мяжы банкруцтва? Толькі не гэта! Толькі не «Міс Брэтань 1969 года». У гэтай жанчыны здараецца раман-адысея, як толькі яна выходзіць за цыгарэтамі ў суседні бар: за некалькі дзён яна праедзе ў сваім старэнькім «мерседэсе» палову Францыі, каб зразумець, што гэта дарога і ёсць яе шлях да шчасця.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Фільм-удзельнік афіцыйнай конкурснай праграмы Берлінскага МКФ (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Эманюэль Берко - 1

Эманюэль Берко

Нарадзілася ў Францыі ў 1967 годзе, працавала ў якасці танцоркі, перш чым паступіла на курсы акцёрскага майстэрства. З 1987 года пачала здымацца ў фільмах такіх рэжысёраў, як Клод Мілер, Клод Лелуш, Бертран Тавернье. Вучылася ў парыжскай кінашколе «Феміс». Яе дэбютны фільм «Клеман» атрымаў прэмію за лепшы дэбют на Канскім МКФ (Францыя) у 2001 годзе.

Абраная фільмаграфія

2013 За цыгарэтамі

2011 Права на «лева»

2010 Студэнтка па вызаву

2001 Клеман