Фільм закрыцця: Хочацца жыць

Польшча, 2013г., 107 хв

Рэжысёр

Мацей Пепжыца

У раннім дзяцінстве Матэушу быў пастаўлены дыягназ, які наклаў адбітак на ўсё яго далейшае жыццё, – цэрэбральны параліч. І толькі праз 25 гадоў аказалася, што ён абсалютна нармальны разумны хлопец. Нягледзячы на сумную гісторыю жыцця галоўнага героя, «Хочацца жыць» – вельмі аптымістычны фільм, які даказвае, што сіла духу можа пераадолець любыя перашкоды. Ніколі не здавайцеся, жыццё бясцэннае.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: «Сярэбраныя львы» за лепшы фільм, прыз глядацкіх сімпатый на нацыянальным фестывалі ігравога кіно ў Гдыні (Польшча)
2013: Гран-Пры, прыз экуменічнага журы і прыз глядацкіх сімпатый на міжнародным кінафестывалі ў Манрэалі (Канада)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Мацей Пепжыца - 1

Мацей Пепжыца

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Катавіцы (Польшча), скончыў факультэт паліталогіі і журналістыкі Сілезскага універсітэта, факультэт сцэнарнай справы кінашколы ў Лодзі і факультэт рэжысуры кінашколы ў Катавіцы. Працаваў журналістам і сцэнарыстам для кіно і тэлебачання. Атрымаў мноства ўзнагарод за свае дакументальныя і тэлевізійныя фільмы.

Абраная фільмаграфія

2013 Хочацца жаць

2008 Аскепкі

2001 Пекла (ТБ)