Любі меня

Украіна, Турцыя , 2013г., 88 хв

Рэжысёр

Марына Эр Горбач, Мехмет Бахадыр Эр

Саша, прывабная украінка, вырашае пакласці канец доўгім адносінам з жанатым масквічом. Баючыся застацца адной, яна пачынае раман з замежнікам у надзеі зацяжарыць, і больш ніколі яго не бачыць. Джэмаль аказваецца адным з турэцкіх сэкс-турыстаў, які прыехаў у Кіеў «пагуляць» напярэдадні свайго вяселля. Дзяўчыну, з якой ён заручаны, яму выбралі бацькі, і ён яе ніколі не бачыў. У Кіеве Джэмаль сустракае Сашу. Нечакана ён аказваецца мужчынам, з якім яна ўпершыню адчувае сябе сапраўднай жанчынай. На працягу кароткага часу яны перажываюць шэраг падзей, якія па-сапраўднаму іх збліжаюць…

ПРА РЭЖЫСЁРА
Марына Эр Горбач, Мехмет Бахадыр Эр - 1

Марына Эр Горбач, Мехмет Бахадыр Эр

Марына Эр Горбач (нарарадзілася ў 1981, Украіна) і Мехмет Бахадыр Эр (нарадзіўся ў 1982, Турцыя) – партнёры як у жыцці, так і ў кіно. Прэм'ера іх сумеснага поўнаметражнага дэбюта «Рыканне чорных сабак» (2008) адбылася на МКФ у Ратэрдаме. Фільм быў паказаны на 42 МКФ, і двойчы выходзіў у шырокі турэцкі пракат.

Абраная фільмаграфія

2013: Любі меня

2008: Рыканне чорных сабак