Гісторыя пра дзяцей і кіно

Вялікабрытанія , 2013г., 101 хв

Рэжысёр

Марк Казінс

Двое дзяцей , Лаўра і Бэн, гуляюць у сваім пакоі ў Эдынбургу. Яны то саромеюцца , то капрызнічаюць , то крыўляюцца , то расказваюць казкі , то раптам ламаюць свае цацкі.

Кожная з гэтых праяў дзяцінства вядзе ў падарожжа па сусветным кіно, каб паказаць , як вялікія фільмы з 25 краін, – як тыя, што сталі класікай , так і амаль невядомыя, – паказвалі дзіцячую сарамлівасць , капрызы , крыўлянне , расказванне казак і буйства, а яшчэ прыгоды, сюррэалізм і ўпартасць. Лаўра і Бэн так і застаюцца ў сваім пакоі, а фільм падарожнічае па свеце . Дзіцячыя гульні – гэта мікракосмас, таму фільм пачынаецца і завяршаецца адным з самых вядомых мікракосмасаў у гісторыі мастацтваў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Фільм-удзельнік пазаконкурснай праграмы «Канская класіка» Канскага міжнароднага кінафестывалю (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Марк Казінс - 1

Марк Казінс

Дакументаліст, літаратар і куратар; жыве і працуе ў Шатландыі. Аўтар фільмаў пра Гарбачова, неанацызм, Яна Гамільтана Фінлі, пра іранскі кінематограф і іракскіх дзяцей. У пачатку 90-х кіраваў Эдынбургскім міжнародным кінафестывалем. Яго кніга «Гісторыя кіно» (2004) друкавалася ў Еўропе, Амерыцы, Кітаі, Мексіцы і Тайвані. Вядзе калонкі ў часопісах пра кіно «SightandSound» і «Filmkrant».

Абраная фільмаграфія

2013 Гісторыя пра дзяцей і кіно (дак.)

2012 Што гэта за фільм, які завецца «Каханне» (дак.)

2011 Гісторыя кіно: Адысея (дак. тэлесерыял)

2009 Першы фільм (дак.)

2008 Новыя дзесяць запаветаў (дак.) 

2005 Кіно Іран (дак.)

1993 Псіхалогія неанацызму: чарговае падарожжа на цягніку ў Асвенцым (дак.)