Міхаэль Х. Прафесія: рэжысёр

Аўстрыя, Францыя , 2013г., 90 хв

Рэжысёр

Іў Манмеёр

Гэты фільм – адначасова аналіз, ацэнка і прызнанне радыкальных кінатвораў Міхаэля Ханеке. Пачынаецца аповяд з нядаўняга поспеху стужкі «Каханне» («Залатая пальмавая галіна», «Залаты глобус», пяць намінацый на прэмію «Оскар»). Іў Манмеёр, даўні сябар і паплечнік Ханеке, адсочвае яго кар'еру з самых першых канцэптуальных стужак. З калейдаскопа ўрыўкаў фільмаў, інтэрв'ю з самім рэжысёрам і яго акцёрамі, рэпартажаў са здымачных пляцовак Манмеёр стварае іранічны партрэт, які знаёміць гледача з метадам працы сусветна вядомага кінематаграфіста.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Афіцыйная прэм'ера на МКФ «Трайбека» ў Нью-Ёрку (ЗША)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Іў Манмеёр - 1

Іў Манмеёр

Рэжысёр, сцэнарыст, аператар, прадзюсар. З 1999 года здымае дакументальныя фільмы, у цэнтры якіх сучасны азіяцкі кінематограф і рэжысёры з Японіі, Ганконга і Паўднёвай Карэі. Працуе на тэлеканале ARTE у праграме, прысвечанай кіно, музыцы і візуальным мастацтвам. Мадэратар прэс-канферэнцый Канскага МКФ (Францыя).

Абраная фільмаграфія

2013 Міхаэль Х. Прафесія: рэжысёр

2011 Пінку Эйга: Пад зборам задавальненняў японскага эратычнага кіно

2010 Джоні ўзяў вінтоўку (Партрэт Джоні То)

2008 Фантомы Кіёсі

2007 Настрой па Дойлу

2005 Студыя «Гіблі» і таямніца Міядзакі

2003 Гісторыі Ганконга