Падарожнік

Францыя–Швейцарыя , 2013г., 106 хв

Рэжысёр

Марсэль Офюльс

У гэтым фільме рэжысёр вядомага фільма «Смутак і жаль» дзеліцца з намі сваімі ўспамінамі, распавядаючы незвычайна цікавыя і захапляльныя гісторыі і ператвараючы прагляд карціны ў займальнае і трохі сумнае падарожжа ў свет кіно. Яго суразмоўцамі і тэмамі для абмеркавання становяцца Жанна Маро, Бертольд Брэхт, Эрнст Любіч, Ота Прэмінгер, Вудзі Ален, Стэнлі Кубрык і, вядома, Франсуа Труфо.

Не існуе рэжысёра без успамінаў – і гэта дзённік Марсэля Офюльса.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Удзел у праграме «Двухтыднёвік рэжысёраў» Канскага міжнароднага кінафестывалю (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Марсэль Офюльс - 1

Марсэль Офюльс

Нарадзіўся ў 1927 годзе. Сын вядомага рэжысёра Макса Офюльса і актрысы Хільды Уол. Вывучаў філасофію, але спыніў вучобу, каб працаваць у якасці асістэнта Жульена Дзювіўе, Анатоля Літвака і свайго бацькі ў карціне «Лола Монтэс», знятай у 1955 годзе. У 1963 годзе зняў свой ​​першы ігравы ​​фільм «Бананавая лупіна» з Жаннай Маро і Жан-Полем Бельмандо. Найбольшую вядомасць яму прынеслі фільмы «Смутак і жаль» (1966) і «Гатэль «Тэрминус»(1988, прэмія «Оскар» за лепшы дакументальны фільм), знятыя ў жанры гістарычнай дакументалістыкі.

Абраная фільмаграфія

2013 Падарожнік (Un voyageur)

1989 Гатэль «Тэрмінус»: Эпоха і жыццё Клаўса Барб’е (дак.) 

1973-1976 Памяці справядлівасці (дак.)

1969 Смутак і жаль (дак.)

1963 Бананавая лупіна (Peau de banana)

1962 Каханне ў дваццаць гадоў (навэла)