Кастусь Калiноускi

Беларусь, 1927г., 40 хв

Рэжысёр

Уладзімiр Гардзін

Дзеянне фільма разгортваецца ў заходніх губерніях Расійскай імперыі, дзе ўспыхвае сялянскае паўстанне. Магнаты і шляхта падтрымліваюць сялян, бо імкнуцца да кіраўніцтва ды ўз’яднання з Польшчай. Аднак кіраўнік паўстання Кастусь Каліноўскі і граф Вельк aпольскі, які ачольвае шляхту, маюць розныя інтарэсы. Па загадзе ваеннага генерал-губернатара Мураўёва на змаганне з паўстанцамі кінутыя казакі. Польскія канфедэраты і сялянскія атрады вымушаныя аб’яднацца, але толькі на пэўны час…

ПРА ФІЛЬМ

На хвалі абвешчанай палітыкі беларусізацыі ў 20-х гадах XX cт. быў зроблены першы сур’ёзны аналіз паўстання 1863 года, ў выніку чаго беларусы афіцыйна займелі свайго нацыянальнага героя – Кастуся Каліноўскага. А ў 1927 годзе пра беларускага героя вырашана было зняць маштабны мастацкі фільм, які ў прэсе назвалі «беларускім баевіком».
На фiльме ляжыць адбiтак таго часу, калi пракламаваўся дэвiз «Даеш савецкага Дугласа Фэрбенкса!». Гэта бачна ў шырокай усмешцы галоунага героя i ў працяглым эпiзодзе змагання Калiноускага i Станicлава на шаблях.
Рэжысер-сцэнарыст фiльма Уладзiмiр Гардзiн (1877–1965) меў вялiкi акторскi вопыт i вопыт кiнапастановак у дарэвалюцыйным i савецкiм кiно. Беларускай гiсторыi ён не ведаў, у чым прызнаваўся сам, калi асэнсоўваў творчую бiяграфiю. Гiсторыкi кiно лiчаць, што вельмi дапамагаў аднаўляць гiстарычную праўду вучоны-этнограф, драматург Язэп Дыла, якога праз некалькi год чакалi рэпрэсii.

Фільм агучвае Сяргей Пукст

Кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, музычны журналіст. Унук славутага беларускага кампазытара Рыгора Пукста, аўтара операў «Машэка» і «Свіцязянка». Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Мінску, скончыў музычную школу пры Дзяржаўнай кансерваторыі па класу кларнэта (1986), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсітэт (1996). На пачатку 90-х быў удзельнікам панк-гурта «Король пчёл». У 1997 годзе запісаў першы сольны альбом «Сны» у стылі, які акрэсліваўся як «нігілістычны джаз». Альбом «Strange Glamour», створанай ім каманды Pukstband, быў названы найлепшым беларускім дыскам у 2004 годзе па версіі «Беларускай газеты». Быў удзельнікам праекту «Тузін. Перазагрузка», для якога запісаў сваю першую песню па-беларуску «Трыюмф волі». Рэалізаваў мастацка-навуковы праект, у якім хор з 50 мастакоў выканаў вершаваныя тэксты паводле фундаментальных фізычных тэорыяў.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Уладзімiр Гардзін - 1

Уладзімiр Гардзін