Прастытутка (Забітая жыццём)

Беларусь, 1926г., 96 хв

Рэжысёр

Восіп (Алег) Фрэйліх

Дзея стужкі разгортваецца ў 20-я гады XX cт. – у часы новай эканамiчнай палiтыкi. У цэнтры яе – сям’я Тыркіных, якая жыве ў ладзе. Пётар працуе ў мясніка-прыватніка, а яго жонка Надзея вядзе гаспадарку ды гадуе двух дзяцей. Але здараецца бяда, трагічна памірае Пётар. Надзея вымушана сыйсціся з мясніком, а потым прымае рашэнне зарабляць на жыццё прастытуцыяй…

ПРА ФІЛЬМ
«Прастытутка» дзеліць славу першага беларускага фільма са стужкай «Лясная быль». Праца над фільмам пачалася раней, ва ўсесаюзны пракат ён таксама трапіў першым, аднак «Лясную быль» першай паказалі ў Менску. Нягледзячы на поспех у гледача, крытыкі таго часу не вельмі прыязна ўспрынялі першую беларускую сацыяльную драму, а некаторыя нават угледзелі ў ёй уплыў «буржуазных нямецкіх псеўданавуковых фільмаў».
У цыркуляры, датаваным 1937 годам, Белдзяржкіно рапартавала ў Маскву начальніку галоўнага кіраўніцтва кінапрамысловасці СССР Шумяцкаму аб абяскоджванні «варожых» фільмаў. Забарона «Прастытуткі» матывавалася тым, што яна «палітычна не слушная». За савецкім часам пра фільм нават саромеліся (і баяліся) згадваць, яго на доўгія годы проста выкрэслілі з гісторыі айчыннага кінематографа.

Фільм агучвае гурт Ilo&Friends
Гурт на чале з Ілонай Карпюк утварыўся ў 2005 годзе ў Беластоку. Выконвае песні па-беларуску. Неаднаразова браў удзел у фэстывалях «Бардаўская восень» і «Басовішча». Мае два альбомы: «Па дарозе» і «Сланечнікі», песні з якіх траплялі ў лік найлепшых беларускіх хітоў году паводле версіі парталу Tuzin.fm у 2008 і 2011 годзе.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Восіп (Алег) Фрэйліх - 1

Восіп (Алег) Фрэйліх