У агні народжаная

Беларусь, 1929г., 44 хв

Рэжысёр

Уладзімiр Корш

Стужка апавядае пра першыя заваёвы бальшавіцкай улады на беларускіх землях. Унікальная магчымасць паглядзець вачамі савецкіх прапагандыстаў на падзеі 1919–1920 гадоў у беларускай гісторыі, калі вялося змаганне за незалежнасць краіны. Сярод дзеючых асобаў – генерал Булак-Балаховіч, «апошні нашчадак беларускіх князей» Сапега, а таксама чальцы ўраду БНР, сярод якіх можна пазнаць, напрыклад, Вацлава Ластоўскага. Гэта быў першы (і апошні) выпадак, калі ў савецкім кіно згадалі пра Беларускую Незалежную Рэспубліку.



ПРА ФІЛЬМ Фiльм зроблены да 10-годдзя ўтварэння БССР i цiкавы тым, што акумулюе мастацкiя пошукi авангарднага кiно тых часоу. У iм дынамiчны мантажны рытм, вострыя ракурсы, прыхiльнасць да буйных планау, выразныя дэталi, каларытныя масоўкi. Вельмi адчуваецца ўплыў Даўжэнкi ды iншых культавых савецкiх рэжысераў. Больш нi сам Корш, нi iншыя беларускiя рэжысёры даваеннага кiно не звярталiся да стылiстыкi авангарда. Наступныя фiльмы метафарычнага напрамку з’явяцца ў беларускiм кiно толькi ў 1960-я гады. Сучасны плакат да фільму намаляваў Анджэй Ветэшка http://www.wieteszka.pl/

Фільм агучвае гурт Re1ikt Гурт, які пачаў сваё існаванне ў 1999 годзе ў Светлагорску, што ў беларускім Палессі. Грае ў стылях арт-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, лічацца піянерамі беларускамоўнага пост-металу. Мае чатыры студыйныя альбомы, а таксама два DVD. З акустычнай праграмай перамаглі на фэстывалі «Бардаўская восень-2009» у Бельску-Падляшскім. Цяперашні склад: Аляксандар Дземідзенка (бубны), Уладзімір Казлоў (вакал), Зьміцер Наркевіч (бас), Ілля Рабцаў (гітара), Віталь Макшун (гітара).

ПРА РЭЖЫСЁРА
Уладзімiр Корш - 1

Уладзімiр Корш