Чэрава тваё

Філіпіны, 2011г., 106 хв

Рэжысёр

Брыянтэ Мендоса

Бабка-павітуха з абшчыны марскіх цыган Таві-Таві спрабуе справіцца з уласным бясплоддзем. Яна ведае, што яе муж вельмі хоча мець дзяцей, таму вырашаецца на адчайны крок – адпраўляецца ў суседнія вёскі ў пошуках другой жонкі для мужа. Сага пра астраўное жыццё, дзе ў сінім моры ціхамірнасці, традыцый і заведзеных парадкаў жывуць дэманы страсці.

Пра фільм 

Я здымаю гэты фільм, каб аддаць належнае людзям, якія застаюцца ў баку ад гвалту ў нашым жорсткім свеце. Гэта інтрыгуючая гісторыя пра тых, хто пры любых абставінах застаюцца вернымі дабру.

Я паспрабаваў як мага дакладней вывучыць характары герояў і абставіны іх жыцця, каб распавесці пранікнённую гісторыю старэння, гісторыю бяздзетнай пары, якая рашуча настроена знайсці маці для іх такога жаданага дзіцяці, і я спадзяюся, што ў гэтым фільме мне ўдалося ў самым лепшым святле паказаць хаця б невялікі эпізод жыцця.

Брыянтэ Мендоса

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Прыз Bisato D'Oro лепшай актрысе (Нора Анор), прыз італьянскай кінапрэсы La Navicel la Venezia і Асаблівая згадка імя Назарэна Тадэі на МКФ у Венецыі
2012: Кінапрэміі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну (Аўстралія) за лепшую рэжысуру і лепшую жаночую ролю
2012: Прэмія Азіяцкай кінаакадэміі за лепшую жаночую ролю
2012: Прэміі Манільскага кінафестывалю «Метро» (Філіпіны) у намінацыях «Лепшая актрыса», «Лепшы рэжысёр», «Лепшы арыгінальны сцэнарый», «Лепшая аператарская работа», «Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Брыянтэ Мендоса - 1

Брыянтэ Мендоса

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Сан-Фернанда , Філіпіны. Вывучаў выяўленчае мастацтва ў рэкламе ва Універсітэце Санта-Томас у Маніле. Пачаў сваю кар'еру ў якасці мастака-пастаноўшчыка ў мастацкіх фільмах , на тэлебачанні, у тэатры і ў тэлевізійнай рэкламе. У 2005 годзе Мендоса стварыў уласную незалежную кампанію Centerstage Productions . Яго першы поўнаметражны фільм «Масажыст» выйграў прыз «Залаты Леапард» на кінафестывалі ў Лакарна ў 2005 годзе, міжканфесійную прэмію ў Брысбене і прыз глядацкіх сімпатый на кінафестывалі ў Турыне. Яго наступныя фільмы ўдастоіліся цэлага шэрагу буйных міжнародных узнагарод. Фільм «Сербіс» сумеснай вытворчасці Філіпін і Францыі быў у праграме асноўнага конкурсу Канскага кінафестывалю ў 2008 годзе, стаўшы першай філіпінскай карцінай у конкурсе з 1984 года. За фільм «Расчлянёнка» Мендоса атрымаў прыз за лепшую рэжысуру на Канскім кінафестывалі ў 2009 годзе. У тым жа годзе фільм «Лола» быў прадстаўлены ў конкурснай праграме на Венецыянскім кінафестывалі , а таксама атрымаў узнагароду за лепшы мастацкі фільм на кінафестывалі ў Дубаі.

Абраная фільмаграфія

2012 Чэрава тваё (Sinapupunan)

2011 Палонныя

2009 Бабушкі

2009 Расчлянёнка

2008 Сербіс 

2007 Рагатка (Tirador)

2007 Выхаванец

2006 Летняя спёка (Kaleldo)

2006 Настаўнік (дак.) (Manoro)  (doc.)

2005 Масажыст (Мазахіст) (Masahista)