Нявольнікі

Францыя, Філіпіны, Вялікабрытанія, Германія , 2011г., 120 хв

Рэжысёр

Брыйянтэ Мендоса

У 2001 годзе члены ісламісцкай тэрарыстычнай групоўкі “Абу Саяф” ўварваліся ў гасцініцу на філіпінскім курорце і ўзялі ў заложнікі дваццаць пастаяльцаў. Першапачатковай мэтай тэрарыстаў былі супрацоўнікі Сусветнага банка, але яны паспелі пакінуць курорт. У выніку сярод заложнікаў аказаліся турысты і хрысціянскія місіянеры. Выкрадальнікі павялі палонных праз непраходныя джунглі. Цяпер усім удзельнікам гэтага рэйду трэба будзе выжыць у сутычцы з прыродай. Паступова атмасфера страху, недаверу і нянавісці саступае месца больш складаным узаемаадносінам.

Брыйянтэ Мендоса

“Я наўмысна здымаў фільм у храналагічнай паслядоўнасці: пляжны курорт, падарожжа на лодках па моры, ваенная аблога ў гарадской бальніцы, горы, пастаянныя пераходы з аднаго месца да іншага, а ў прамежках перастрэлкі, , і так да самага канца фільма. Я хацеў, каб акцёры адчулі страх, максімальна цалкам перажылі падзеі, што адбываюцца з імі ў палоне. Як і ў папярэдніх фільмах, пры стварэнні “Нявольнікаў”, я выкарыстаў дакументальны падыход – здымаў карціну ў простай манеры, кіруючыся тым паняццем рэальнасці, якое ўтрымлівае матэрыял. Прытрымліваючыся фармату фільма, я выбраў самую сучасную высакаякасную лічбавую камеру Alexa, зручную і дакладную, асабліва ў сцэнах на моры і праследавання ў джунглях”.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Удзел у афіцыйнай конкурснай праграме Берлінскага МКФ (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Брыйянтэ Мендоса - 1

Брыйянтэ Мендоса

Брыянтэ Мендоса нарадзіўся ў 1960 годзе ў Сан-Фернанда, Філіпіны. Вывучаў рэкламу ва ўніверсітэце Святога Фамы ў Маніле. Пачаў сваю кар’еру як мастак-пастаноўшчык ў кіно, на тэлебачанні і тэатры. У 2005 Мендоса стварыў аб’яднанне незалежных кінематаграфістаў Centerstage Productions. У 2005 годзе яго першы мастацкі фільм, “Масажыст”, атрымаў прэмію “Залаты леапард” на МКФ у Лакарна (Швейцарыя), прэмію “Interfaith Award” на МКФ у Брысбене (Аўстралія), прыз глядацкіх сімпатый на МКФ у Турыне (Італія) Мастацкія фільмы Мендосы ўдастойваліся галоўных узнагарод міжнародных кінафестываляў. У 2008 годзе “Сербіс” стаў першым філіпінскім фільмам, які ўдзельнічаў у конкурснай праграме Канскага МКФ (Францыя) з пачатку 1984 года. У 2009 годзе за фільм “Расчлянёнка” Мендоса атрымаў прыз за лепшую рэжысёру на Канскім МКФ (Францыя). У тым жа самым годзе, “Лола” была прадстаўлена ў конкурсе на Венецыянскім МКФ (Італія) і атрымала прэмію за лепшы мастацкі фільм на МКФ ў Дубаі (ААЭ).

Абраная фільмаграфія

2012 Чэрава

2011 Нявольнікі 

2009 Лола

2009 Расчлянёнка 

2008 Сербіс

2007 Рагатка

2007 Выхаванец 

2006 Летняя спякота

2006 Настаўнік (дак.)

2005 Масажыст (Мазахіст)

ВІДЭА