Паляванне

Данія, Швецыя , 2012г., 111 хв

Рэжысёр

Томас Вінтэрберг

Пасля пакутлівага развода ў 40-гадовага Лукаса новая сяброўка, новая праца, ён імкнецца аднавіць адносіны са сваім сынам-падлеткам Маркусам. Але ўсё складваецца не да ладу. Нявінная дзіцячая фантазія абарачаецца ненаўмыснай хлуснёй. І вось напярэдадні Каляд, калі падае снег і запальваюцца агні на ёлцы, хлусня разрастаецца і пранікае паўсюль, як нябачны вірус. Расце недавер, і невялікую вёсачку ахоплівае калектыўная істэрыя, пакуль Лукас вымушаны змагацца за сваё жыццё і годнасць.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Прыз за лепшую мужчынскую ролю (Мадс Мікельсан) на Канскім МКФ (Францыя), Прыз экуменічнага журы на Канскім МКФ (Францыя)
2012: Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі за лепшы сцэнарый (Томас Вінтэрберг, Тобіас Ліндхольм)
2012: Прэмія Брытанскага незалежнага кіно
ПРА РЭЖЫСЁРА
Томас Вінтэрберг - 1

Томас Вінтэрберг

Томас Вінтэрберг скончыў Дацкую Нацыянальную кінашколу. У 1995 разам з Ларсам фон Трыерам напісаў маніфест “Догмы 95”. “Урачыстасць” (1998) Вінтэрберга стала першым фільмам руху (спецыяльны прыз журы Канскага МКФ (Францыя). “Субмарына” (2010) – кінапрэмія Паўночнага Савета ў 2010, 5 прэмій “Роберт” і 15 намінацый Кінаакадэміі Даніі ў 2011. 

Абраная фільмаграфія

2012 Паляванне

2010 Субмарына

2005 Дарагая Вэндзі

2003 Усё аб каханні 

1998 Урачыстасць

1996 Найвялікшыя героі

ВІДЭА