Рай: Каханне

Аўстрыя, Германія, Францыя , 2012г., 120 хв

Рэжысёр

Ульрых Зайдль

На кенійскіх пляжах пажылых еўрапейскіх жанчын, якія карыстаюцца інтымнымі паслугамі маладых афрыканцаў, называюць «цукровымі мамамі». Пяцідзесяцігадовая аўстрыйка Тэрэза праводзіць адпачынак у адным з такіх экзатычных аазісаў. Мяняюцца «пляжныя хлопчыкі», расчараванні ідуць адно за адным, і, нарэшце, Тэрэза павінна прызнаць: на пляжах Кеніі каханне – гэта бізнес.


Пра фільм 

Фільм «Рай: Каханне» не без гумару распавядае пра сэкс-турызм, старэючых жанчын і маладых мужчын, пра прэферэнцыі колеру скуры, пра Еўропу і Афрыку, і пра тое, як эксплуатаваны чалавек становіцца эксплуататарам. Гэты фільм Ульрыха Зайдля – першая частка трылогіі пра трох жанчын, тры адпачынкі і тры гісторыі пра непераадоленае: жаданні шчасця ў нашы дні.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Фільм-удзельнік асноўнай конкурснай праграмы Берлінскага МКФ (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ульрых Зайдль - 1

Ульрых Зайдль

Рэжысёр шматлікіх, удастоеных прызамі, дакументальных фільмаў, такіх як «Ісус, Ты ведаеш», «Мадэлі» і «Жывёльная любоў». Яго творчы метад дасягнення максімальна магчымай сапраўднасці і паказу людзей у самыя інтымныя моманты выклікаў бурныя спрэчкі. Яго першая ігравая карціна «Сабачая спякота» была ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй журы Венецыянскага МКФ (Італія) у 2001 годзе. «Імпарт-экспарт» – першы фільм, у якім Зайдль выступае ў якасці прадзюсара.

Абраная фільмаграфія

2013 Рай: Надзея

2012 Рай: Вера

2012 Рай: Любоў

2007 Імпарт-экспарт

2003 Ісус, Ты ведаеш

2001 Пра становішча ў краіне

2001 Сабачая спякота

1998 Мадэлі

1995 Жывёльная любоў

1992 Чакаюцца страты

1990 Добрыя навіны: пра прадаўцоў газет, дохлых сабак і іншых насельнікаў Вены