Рай: Надзея

Аўстрыя, Германія, Францыя , 2013г., 92 хв

Рэжысёр

Ульрых Зайдль

«Надзея» – трэці фільм трылогіі «Рай». Пакуль мама адпачывае ў Кеніі, 13-гадовая Мэлані праводзіць канікулы ў Аўстрыі, у лагеры строгага дыеталагічнага рэжыму для падлеткаў, якія пакутуюць атлусценнем. Днём падлеткі займаюцца фізкультурай пад наглядам агіднага доктара і татуяванага трэнера, а па вечарах ўпотай напіваюцца. За трэніроўкамі і заняткамі па здаровым харчаванні, падушачнымі баямі і першымі цыгарэтамі, Мэлані раптам улюбляецца ў доктара, які на 40 гадоў старэйшы за яе.

Пра фільм 

У трэцяй частцы сваёй «райскай» трылогіі Зайдль супрацьпастаўляе глыбінную патрэбнасць чалавека ў каханні і бяспецы суровай рэальнасці. З стэрыльнага акружэння аздараўленчага лагера Зайдль выбірае мінімалісцкія вобразы, у якіх любы намёк на пачуццёвасць, палкасць, анархію абарочваецца праклёнам. «Рай: Надзея» – самы пяшчотны з трох «райскіх» фільмаў. Яго маладыя героі нясуць у сабе іскру надзеі, што каханне не проста ілюзія, але можа быць сумленным і сільным пачуццём.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Фільм-удзельнік асноўнай конкурснай праграмы Берлінскага МКФ (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ульрых Зайдль - 1

Ульрых Зайдль

Рэжысёр шматлікіх, удастоеных прызамі, дакументальных фільмаў, такіх як «Ісус, Ты ведаеш», «Мадэлі» і «Жывёльная любоў». Яго творчы метад дасягнення максімальна магчымай сапраўднасці і паказу людзей у самыя інтымныя моманты выклікаў бурныя спрэчкі. Яго першая ігравая карціна «Сабачая спякота» была ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй журы Венецыянскага МКФ (Італія) у 2001 годзе. «Імпарт-экспарт» – першы фільм, у якім Зайдль выступае ў якасці прадзюсара.

Абраная фільмаграфія

2013 Рай: Надзея

2012 Рай: Вера

2012 Рай: Любоў

2007 Імпарт-экспарт

2003 Ісус, Ты ведаеш

2001 Пра становішча ў краіне

2001 Сабачая спякота

1998 Мадэлі 

1995 Жывёльная любоў

1992 Чакаюцца страты

1990 Добрыя навіны: пра прадаўцоў газет, дохлых сабак і іншых насельнікаў Вены