Рай: Вера

Аўстрыя, Германія, Францыя , 2012г., 113 хв

Рэжысёр

Ульрых Зайдль

Ганна-Марыя – супрацоўніца рэнтгенаўскага кабінета, кожны дзень прасвечвае людзей наскрозь, не гатовая зазірнуць у змрок уласнага «я». Набожна да анекдатычнасці, яна ўвесь вольны ад працы і малітваў час праводзіць у падарожжах па дамах, з наборам фігурак Панны Марыі і імкненнем звярнуць заблудшыя душы ў каталіцызм. Зайдль даводзіць гісторыю да абсалютнага гратэску: Ганна-Марыя пакутуе і ад не зусім платанічнай любові да Ісуса, і ад неабходнасці даглядаць за паралізаваным мужам-мусульманінам, які пасягае на цела жонкі...

Пра фільм

Зайдль правярае на трываласць тры найважнейшыя для чалавека ўялення – Веру, Надзею і Любоў. Яго парадаксальныя, злыя, але, у канчатковым рахунку, гуманныя карціны даследуюць мяжу паміж сапраўдным і ўяўным. У дадзеным выпадку – тую мяжу, што аддзяляе сапраўдную веру ад маній, комплексаў і нязжытых псіхалагічных праблем. Фільм, які вырас з дакументальнай карціны Зайдля «Ісус, Ты ведаеш», выклікае бурную рэакцыю – у яго нямала праціўнікаў, якія па-ханжаску аберагаюць нейкія абстрактныя рэлігійныя пачуцці і хваравіта рэагуюць на зайдлеўскі сарказм. Але досыць паглядзець карціну адкрыта і непрадузята, каб ацаніць яе высокі трагізм.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Спецыяльны прыз журы і “Cinema Avvenire Award” на Венецыянскім МКФ (Італія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ульрых Зайдль - 1

Ульрых Зайдль

Рэжысёр шматлікіх, удастоеных прызамі, дакументальных фільмаў, такіх як «Ісус, Ты ведаеш», «Мадэлі» і «Жывёльная любоў». Яго творчы метад дасягнення максімальна магчымай сапраўднасці і паказу людзей у самыя інтымныя моманты выклікаў бурныя спрэчкі. Яго першая ігравая карціна «Сабачая спякота» была ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй журы Венецыянскага МКФ (Італія) у 2001 годзе. «Імпарт-экспарт» – першы фільм, у якім Зайдль выступае ў якасці прадзюсара.

Абраная фільмаграфія

2013 Рай: Надзея

2012 Рай: Вера

2012 Рай: Любоў

2007 Імпарт-экспарт

2003 Ісус, Ты ведаеш

2001 Пра становішча ў краіне

2001 Сабачая спякота

1998 Мадэлі

1995 Жывёльная любоў 

1992 Чакаюцца страты

1990 Добрыя навіны: пра прадаўцоў газет, дохлых сабак і іншых насельнікаў Вены