Разарваны круг

Бельгія , 2013г., 110 хв

Рэжысёр

Фелікс ван Грунінген

Гэта гісторыя кахання Элізы і Дыдзье. У яе свой ​​татуіравальны салон, ён іграе на банджа ў групе. Яны зусім розныя, і ўсё ж гэта каханне з першага погляду. Ён распавядае, яна слухае. Ён перакананы атэіст і непапраўны рамантык, а яна пакрыта татуіроўкамі і цвёрда стаіць нагамі на зямлі.

Іх шчасце становіцца абсалютным пасля нараджэння дачкі Мэйбл. На жаль, у шэсць гадоў дзяўчынка сур'ёзна хварэе, і Эліза і Дыдзье вельмі па-рознаму рэагуюць на гэтую вестку. Але Мэйбл проста не пакідае ім выбару: яны абавязаны змагацца за яе разам.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прыз глядацкіх сімпатый у секцыі «Панарама» на Берлінскім МКФ (Германія)
2013: Узнагарода еўрапейскай кінатэатральнай пракатнай сеткі Label Europa Cinemas на Берлінскім МКФ (Германія)
2013: Прызы за лепшую жаночую ролю і лепшы сцэнарый на МКФ Трайбека (Нью-Йорк, ЗША)
2013: Кінаўзнагароды Фландрыі (МКФ у Астэндэ, Бельгія) за лепшы фільм, лепшую работу рэжысёра, лепшую работу аператара, лепшую музыку, лепшую галоўную жаночую ролю, лепшы мантаж, лепшыя касцюмы і спецыяльная ўзнагарода рэжысёру ад бельгійскай кінаіндустрыі
ПРА РЭЖЫСЁРА
Фелікс ван Грунінген - 1

Фелікс ван Грунінген

Нарадзіўся ў 1977 годзе, скончыў Каралеўскую акадэмію вытанчаных мастацтваў у Генце ў 2000 годзе. Зняў некалькі кароткаметражных фільмаў, пісаў п'есы і паставіў шэраг спектакляў у тэатрах, а таксама сыграў галоўную ролю ў адной з пастановак. Пасьля спробаў знайсці сябе ў розных галінах мастацтва вярнуўся ў кінематограф. На сённяшні дзень зняў тры поўнаметражных фільма.

Абраная фільмаграфія

2013 Разарваны круг 

2009 Фламандскія нацюрморты (De helaasheid der dingen)

2007 З такімі сябрамі (Dagen zonder life)

2004 Стыў і Скай

ВІДЭА