Сын у бацьку

Японія, 2013г., 120 хв

Рэжысёр

Хіракадзу Карэ-эда

Апантаны марай пра паспяховую кар'еру архітэктар Рыёта, яго маладая жонка і шасцігадовы сын здаюцца ідэальнай сям'ёй. Але герой губляе ўсе жыццёвыя арыенціры ў той дзень, калі даведваецца, што ў радзільным доме, дзе нарадзіўся яго сын, падмянілі двух немаўлятаў. Хлопчык, якога Рыёта з жонкай выхоўвалі ўсе гэтыя гады, ім не родны, а іх уласнае дзіця расце ў сям'і са сціплым дастаткам...

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прыз журы Канскага міжнароднага кінафестывалю (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Хіракадзу Карэ-эда - 1

Хіракадзу Карэ-эда

Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Токіо. Пасля заканчэння ўніверсітэта Васэда ў 1987 годзе зняў некалькі дакументальных фільмаў, якія атрымалі прызы многіх фестываляў. У 1995 годзе яго рэжысёрскі дэбют, фільм «Зманлівы свет», атрымаў прыз Golden Osella 52-га Венецыянскага МКФ. Фільм «Пасля жыцця» (1998) быў паказаны ў больш чым 30 краінах і прынёс рэжысёру міжнароднае прызнанне. У 2011 годзе фільм «Цуд» атрымаў узнагароду за лепшы сцэнарый на 59-м МКФ у Сан-Себасцьяне і ў красавіку быў прадстаўлены на Тыдні японскага кіно ў Мінску.

Абраная фільмаграфія

2013 Сын у бацьку

2011 Цуд

2009 Надзіманая лялька

2004 Ніхто не даведаецца 

2001 Дыстанцыя

1998 Пасля жыцця

1995 Зманлівы свет