Вялікая прыгажосць

Італія, Францыя , 2013г., 142 хв

Рэжысёр

Паола Сарэнціна

Рым у сярэдзіне лета. Натоўпы турыстаў, а дзесьці побач круціцца карусель салодкага жыцця. На тэрасе кватэры Джэпа Гамбардзелы, прыгажуна і спакусніка, вядомага журналіста і пісьменніка, праходзяць лепшыя вечарынкі ў горадзе, дзе збіраюцца «вяршкі грамадства», каб паўдзельнічаць у бліскучай камедыі бессэнсоўнага. Але Джэп, які напісаў у маладосці адзін-адзіны раман і заслужыў рэпутацыю генія-адной-кнігі, сябе вычарпаў. Яго мара – зноў пачаць пісаць. У пошуку новых сюжэтаў ён гуляе па Рыму… 

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Фільм-удзельнік афіцыйнай конкурснай праграмы Канскага МКФ (Францыя)
2013: Прыз італьянскі «Залаты глобус» за лепшую аператарскую работу
ПРА РЭЖЫСЁРА
Паола Сарэнціна - 1

Паола Сарэнціна

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Італіі. Кароткаметражны фільм 1998 года “Каханне не ведае межаў” прынёc яму шматлікія ўзнагароды. Яго дэбютны поўнаметражны фільм “Лішні чалавек” быў паказаны ў конкурснай праграме Венецыянскага МКФ (Італія) у 2001 годзе. “Наступствы кахання” былі паказаны на Канскім МКФ (Францыя) у 2004 годзе.

Абраная фільмаграфія

2013 Вялікая прыгажосць

2011 Дзе б ты ні быў

2008 Дзівосны

2006 Сябар сям'і

2004 Наступствы кахання

2001 Лішні чалавек