Жыццё Адэль

Францыя, 2013г., 179 хв

Рэжысёр

Абдэлаціф Кяшыш

Кінакрытыкі ўсяго свету аднадушна сышліся на тым , што «Жыццё Адэль» – адна з галоўных карцін новага стагоддзя! Сэксуальная пачуццёвасць чароўнай Адэль распускаецца, як далікатная кветка . І быццам бы ёй няма на што скардзіцца: у Адэль ужо ёсць хлопец-аднакласнік, але ласкі з ім пазбаўленыя эратычнай электрычнасці, і чагосьці страшэнна не хапае. Напэўна, таго салодкага здранцвення і ўзбуджэння, якія яна перанесла аднойчы, сустрэўшы на вуліцы чароўную дзяўчыну з сінімі валасамі. Адэль яшчэ не падазрае, што менавіта гэтая незнаёмка зменіць яе жыццё назаўсёды. Дзяўчыну з сінімі валасамі завуць Эма, і яна прымусіць Адэль выпрабаваць неверагодную, ўсёпаглынальную сілу кахання.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: «Залатая пальмавая галіна» (рэжысёру Абдэлаціфу Кяшышу і актрысам Леа Сейду і Адэль Экзаркопулас) і прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ на Канскім міжнародным кінафестывалі (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Абдэлаціф Кяшыш - 1

Абдэлаціф Кяшыш

Нарадзіўся ў 1960 годзе. Французскі акцёр туніскага паходжання, рэжысёр тэатра і кіно. У шасцігадовым узросце разам з бацькамі эміграваў у Францыю. Вырас у Ніцы. У 1978 годзе паставіў першы спектакль на сцэне Арэн дэ Сімье.

Абраная фільмаграфія

2013 Жыццё Адэль

2010 Чорная Венера

2007 Кус-Кус і Барабулька

2003 Увёртка

2000 Па віне Вальтэра