Норма жыцця

Расія, 2013г., 22 хв

Рэжысёр

Яўген Бяло

Малады чалавек, прыйшоўшы дадому, знаходзіць ў кватэры цела бацькі. Сястра робіць выгляд, што нічога не ведае. З часам, дзякуючы некаторым абставінам і дэталям, перад ім адкрываецца іншая карціна таго, што адбылося, і ўсё набывае іншы сэнс. Ён усё разумее і пра ўсё здагадваецца. Але значэння гэта ўжо не мае.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Яўген Бяло - 1

Яўген Бяло

Рэжысёр. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Маскве. Скончыў МАДІ, займаўся рок-музыкай. У 2012 скончыў ВКСР (майстэрня І.М. Квірыкадзэ, А.М. Дабравольскага). З карцінай «Праўда» ўдзельнічаў у конкурснай праграме «Кінатаўр. Кароткі метр-2012».