Гульні са смерцю

Беларусь , 2013г., 10 хв

Рэжысёр

Алеся Камякова

Гэтая гісторыя пра нявывучаную з'яву – Смерць. Яна ўвасоблена ў абліччы звычайнага мужчыны. Вонкава ён такі ж, як і мы, але прафесія яго не падобная ні на адну з нашых. Ён любіць і шануе сваю працу. Для яго гонар захоўваць прыродны баланс паміж жыццём і смерцю. Дзесьці памірае чалавек, але дзесьці і нараджаецца. Ён як цень пранікае ў дамы, каб суправаджаць душы ў іншы свет. Ніякіх пачуццяў ён не адчувае. Доўгія тысячагоддзі ён нёс сваю службу, але ў гэты раз здарылася неспадзяванае – сустрэча, якая дала яму магчымасць хаця б на секунду перажыць чалавечую радасць.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Алеся Камякова - 1

Алеся Камякова

Студэнтка 2ога курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. «Гульні са смерцю» – яе першы кароткаметражны фільм. Майстар курса Рэната Грыцкова