Заплюшчы вочы

Беларусь, 2013г., 13 хв

Рэжысёр

Нэла Васілеўская

Дзве забытыя душы жывуць у маленькай вёсцы: маці і яе пяцігадовая дачка. Маці, звычайная служачая на пошце, пакідае дзяўчынку адну дома чакаць яе з працы. Мернае жыццё ідзе сваёй чаргой, да прыезду чарговага залётніка маці. І тут дзіцячая любоў перажывае першае сур'ёзнае выпрабаванне…

ПРА РЭЖЫСЁРА
Нэла Васілеўская - 1

Нэла Васілеўская

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура народных абрадаў і святаў». Студэнтка другога курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, майстэрня рэжысуры мастацкага фільма Р. Грыцковой. Майстар курса Рэната Грыцкова