Белы матэрыял

Францыя , 2009г., 102 хв

Рэжысёр

Клэр Дэні

Дзеянне разгортваецца ў неназванай афрыканскай краіне, якую раздзіраюць паўстанні. Белая францужанка Марыя, падвяргаючы сябе небяспецы, адмаўляецца кідаць свае кававыя плантацыі і вяртацца разам з сынам у Францыю. Але ў яе былога мужа Андрэ ёсць свае планы...

Пра фільм 

Праз 20 гадоў пасля здымак фільма «Шакалад» Клэр Дэні зноў вяртаецца ў Камерун, краіну, у якой яна правяла частку свайго дзяцінства, для таго, каб зняць фільм, які разбурыць усе міфы і ілжывыя ўяўленні пра Афрыку, спароджаныя, у прыватнасці, кнігай дацкай пісьменніцы Карэн Бліксэн «Бывай, Афрыка» і аднайменным галівудскім фільмам, і якія так любіць Дэні. І гэта ў яе атрымоўваецца ў тым ліку дзякуючы бліскучай акцёрскай рабоце Ізабэль Юпэр, мізансцэнам з удзелам якой рэжысёр надае вялікую ўвагу, мабыць, больш, чым калі-небудзь у сваіх фільмах. У пэўнай ступені, фільм – гэта вынік працы трох жанчын: рэжысёра , актрысы і суаўтара сцэнарыя – пісьменніцы Мары Н'Дыайе, і ён нагадвае назву рамана Н'Дыайе «Тры моцныя жанчыны», які ў тым жа годзе атрымаў прэстыжную Ганкураўскай прэмію. І слова «моцны» у назве рамана не пазначае моц фізічную, але сілу спакушэння, здольнасць кінуць выклік і паставіць пад сумнеў, сілы, якія кожная з іх умее выкарыстоўваць – сілы , якія сыходзяцца разам на гэтай чорнай зямлі і знаходзяць адлюстраванне сярод гледачоў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2009: Фільм-удзельнік конкурснай праграмы Венецыянскага МКФ
ПРА РЭЖЫСЁРА
Клэр Дэні - 1

Клэр Дэні

Яе фільмы зацягваюць гледачоў у патаемнае месца, у самае сэрца цемры , якая ўяўляе сабой зусім не непраходныя джунглі або прыцемкі чалавечай душы , а хутчэй пакрытую цемрай таямніцу нашага існавання , адлюстроўвае нашы страхі і жаданні . Было б дарэмна спрабаваць адшукаць сярод французскіх рэжысёраў каго-небудзь, хто б так жа, як Клэр Дэні, разумеў і адчуваў свет ва ўсёй яго геаграфічнай і чалавечай складанасці. Унучка жыхара Амазонкі і дачка каланізатара , яна расла ў Афрыцы , якая пазней натхніла яе на стварэнне цэлага шэрагу фільмаў ( «Шакалад», «Добрая работа», «Белы матэрыял» ) . Яна не выяўляла асаблівых схільнасцяў падчас вучобы ў кінашколе IDHEC , і сапраўдная цікавасць да мовы кіно прыйшла да яе толькі ў выніку геаграфічных і эстэтычных пошукаў .   Слухаць шум вялізнага карэйскага порта ў «Няпрошаным госце» , адчуваць палючую спёку ў «Белым матэрыяле» , чуць пульсацыю трох кантынентаў на пеўневых баях у «Пляваць на смерць»: яе фільмы незвычайна чуллівыя да энергетыкі месца, да палітычных пераменаў, да вабных і небяспечных таямніц, якія хаваюцца ў розніцы моў , культур , музыкі. А падарожжа ў Азію , Паўднёвую Амерыку і арабскі свет робяць Клэр Дэні галоўным французскім рэжысёрам - касмапалітам .   © «Клер Дэні – значэнне свету». Жан Мішэль Фрадон