Што ні дзень, то непрыемнасці

Францыя–Германія–Японія , 2001г., 100 хв

Рэжысёр

Клэр Дэні

Самалёт са Злучаных Штатаў у Парыж слізгае па начному небу. Шэйн і яго маладая жонка Джун уздымаюць келіхі. Калі яна засынае на яго плячы, ён на імгненне забывае пра кашмары, якія штодзённа мучаюць яго.

У Парыжы Лео не чакае Шэйна, ён наогул больш нікога не чакае. Яго выгналі з усіх бальніц і лабараторый, у якіх ён займаўся даследаваннямі. Ён ахоўвае месца, у якім хаваецца яго жонка Кора, абараняе ад яе выбрыкаў, яе палявання – яе пацалункаў.


Пра фільм 

Ствараючы на экране свет фільма жахаў, у якім ажываюць самыя жудасныя вобразы з казак братоў Грым і Шарля Перо, Клэр Дэні ўдаецца спалучаць сучасную трагедыю сусветных эпідэмій (перш за ўсё, СНІД) і трагедыю міфічную, дзе цёмныя сілы пераследуюць чалавека нават у самых светлых і далікатных яго праявах. Жахлівыя сцэны канібалізму ў фільме змякчаюцца спакойнай і асцярожнай рэжысёрскай манерай і ўзвышаюцца зачаравальнай музыкай Tindersticks. Разам з групай сваіх аднадумцаў – акцёрамі, музыкамі, аператарам Аньес Гадар і сцэнарыстам Жан-Полем Фаржо, у суаўтарстве з якім Дэні зняла сем фільмаў («Шакалад», «Пляваць на смерць», «Ненэт і Боні», «Добрая праца», «Што ні дзень, то непрыемнасці», «Няпрошаны госць», «35 чарак рома») – рэжысёр бярэ тэму, якая прыводзіць у замяшанне, і стварае карціну, у якой калідор гатэля ператвараецца ў лес з дзіцячых страхаў, а просты кадр з выглядам Парыжа тоіць самыя злавесныя чаканні.

ЎЗНАГАРОДЫ
2001: Удзел у пазаконкурснай секцыі «Паўночныя паказы» на Канскім МКФ
ПРА РЭЖЫСЁРА
Клэр Дэні - 1

Клэр Дэні

Яе фільмы зацягваюць гледачоў у патаемнае месца, у самае сэрца цемры , якая ўяўляе сабой зусім не непраходныя джунглі або прыцемкі чалавечай душы , а хутчэй пакрытую цемрай таямніцу нашага існавання , адлюстроўвае нашы страхі і жаданні . Было б дарэмна спрабаваць адшукаць сярод французскіх рэжысёраў каго-небудзь, хто б так жа, як Клэр Дэні, разумеў і адчуваў свет ва ўсёй яго геаграфічнай і чалавечай складанасці. Унучка жыхара Амазонкі і дачка каланізатара , яна расла ў Афрыцы , якая пазней натхніла яе на стварэнне цэлага шэрагу фільмаў ( «Шакалад», «Добрая работа», «Белы матэрыял» ) . Яна не выяўляла асаблівых схільнасцяў падчас вучобы ў кінашколе IDHEC , і сапраўдная цікавасць да мовы кіно прыйшла да яе толькі ў выніку геаграфічных і эстэтычных пошукаў .   Слухаць шум вялізнага карэйскага порта ў «Няпрошаным госце» , адчуваць палючую спёку ў «Белым матэрыяле» , чуць пульсацыю трох кантынентаў на пеўневых баях у «Пляваць на смерць»: яе фільмы незвычайна чуллівыя да энергетыкі месца, да палітычных пераменаў, да вабных і небяспечных таямніц, якія хаваюцца ў розніцы моў , культур , музыкі. А падарожжа ў Азію , Паўднёвую Амерыку і арабскі свет робяць Клэр Дэні галоўным французскім рэжысёрам - касмапалітам . © «Клер Дэні – значэнне свету». Жан Мішэль Фрадон