Добрая работа

Францыя, 1999г., 89 хв

Рэжысёр

Клэр Дэні

Атрад Замежнага легіёну аказаўся забытым дзесьці ў раёне заліва Джыбуці, як прывід арміі, якая фінансуе ваенныя дзеянні і чыніць дарогі. У Марсэлі былы афіцэр Галу ўспамінае шчаслівыя дні службы, адладжанае жыццё Легіёна з пэўным зборам правілаў і непахісным кодэксам гонару, сваіх таварышаў па службе. Але больш за ўсё яму не хапае яго камандзіра, якога ён так моцна не хацеў дзяліць з навабранцам.


Пра фільм 

Гэта фільм не пра гомасэксуалізм. Гэта фільм пра простую патрэбу існаваць у жыцці іншага чалавека, як ад’ютант хоча быць заўважаным сваім камандзірам, і пра тое, якую невыносную боль можа нанесці прыбыццё навабранца. Прыгажосць і гвалт ідуць тут рука аб руку, знясільваючыя трэніроўкі ў пустыні, якія ператвараюць чалавечыя целы ў інструмент забойства, нагадваюць павольны і гарачы танец, - і Клэр Дэні глядзіць на тое, што адбываецца, без нянавісці і асуджэння, але і не спрабуючы знайсці апраўданне.

Адразу некалькі твораў натхнілі рэжысёра зняць гэты фільм. Апавядальная лінія ўзята з рамана Германа Мелвіла «Білі Бад». Дзеянне, перанесенае з мора ў пустыню, узмацняецца музычнымі партыямі з аднайменнай оперы Бенджаміна Брытэна. Аднак акцэнт у стужцы зрушаны на вяртанне камандзіра Фарэсцье ў выкананні Мішэля Сюбора, вобраз якога 30 гадоў таму быў створаны Жан-Люкам Гадарам у фільме «Маленькі салдат» (1961). У фінале фільма Гадара дэзерцір Бруно Фарэсцье, якога іграе малады Сюбор, пакідае Францыю пасля правалу місіі, у выніку якой гіне яго ўмілаваная Вераніка Дрэер (Ганна Карына). Поўны сакрэтаў, персанаж з гісторыяй, Фарэсцье становіцца афіцэрам Замежнага легіёну і праз дзесяцігоддзі зноў пускаецца ў кінематаграфічныя прыгоды. Аднак сваёй рэжысёрскай манерай Клэр Дэні не абавязаная нікому, уключаючы вялікага Гадара. Харэаграфія Бернарда Монтэ і аператарская праца Аньес Гадар (цёзкі рэжысёра) робяць відавочнымі таемныя жадання мужчын, пераўтвораных у машыны на чужой зямлі, якую яны раздзіраюць адным фактам свайго ўварвання.

ЎЗНАГАРОДЫ
2000: Прыз газеты «Berliner Zeitung» – спецыяльная згадка на Берлінскім МКФ
2001: Прэмія французскай кінаакадэміі «Сезар» у катэгорыі «Лепшая аператарская работа»
2001: Прыз KNF – Спецыяльная згадка на МКФ у Ратэрдаме
ПРА РЭЖЫСЁРА
Клэр Дэні - 1

Клэр Дэні

Яе фільмы зацягваюць гледачоў у патаемнае месца, у самае сэрца цемры , якая ўяўляе сабой зусім не непраходныя джунглі або прыцемкі чалавечай душы , а хутчэй пакрытую цемрай таямніцу нашага існавання , адлюстроўвае нашы страхі і жаданні . Было б дарэмна спрабаваць адшукаць сярод французскіх рэжысёраў каго-небудзь, хто б так жа, як Клэр Дэні, разумеў і адчуваў свет ва ўсёй яго геаграфічнай і чалавечай складанасці. Унучка жыхара Амазонкі і дачка каланізатара , яна расла ў Афрыцы , якая пазней натхніла яе на стварэнне цэлага шэрагу фільмаў ( «Шакалад», «Добрая работа», «Белы матэрыял» ) . Яна не выяўляла асаблівых схільнасцяў падчас вучобы ў кінашколе IDHEC , і сапраўдная цікавасць да мовы кіно прыйшла да яе толькі ў выніку геаграфічных і эстэтычных пошукаў .   Слухаць шум вялізнага карэйскага порта ў «Няпрошаным госце» , адчуваць палючую спёку ў «Белым матэрыяле» , чуць пульсацыю трох кантынентаў на пеўневых баях у «Пляваць на смерць»: яе фільмы незвычайна чуллівыя да энергетыкі месца, да палітычных пераменаў, да вабных і небяспечных таямніц, якія хаваюцца ў розніцы моў , культур , музыкі. А падарожжа ў Азію , Паўднёвую Амерыку і арабскі свет робяць Клэр Дэні галоўным французскім рэжысёрам - касмапалітам .   © «Клер Дэні – значэнне свету». Жан Мішэль Фрадон