Не магу заснуць

Францыя–Германія–Швейцарыя , 1994г., 110 хв

Рэжысёр

Клэр Дэні

Калі Дайга прыехала ў горад, у яе не было нічога, акрамя моцнага жадання выжыць, дзікай прыгажосці і невычэрпнай энергіі, вытокі якой ляжаць значна далей, чым яе родная Літва. Жыццё ў небагатых раёнах горада здаецца насельнікам незвычайна раскошнай у параўнанні з месцамі, з якіх ім прыйшлося з'ехаць. Тут жыве мноства людзей, зусім розных, з рознымі лёсамі і чаканнямі, з іх уласнымі праблемамі і страхамі.

Тэа і Каміль – цемнаскурыя браты. Тэа жыве са сваёй жонкай і працуе па-чорнаму - такі вось каламбур, а Каміль - гуляка-гей, хлус і забойца. Усе яго ахвяры – пажылыя жанчыны. Мадам Ніно хоча навучаць старых самаабароне і дае ўрокі каратэ; Тэа хоча пазбавіць Каміля ад маніякальна-дэпрэсіўных перападаў; а Дайга хоча выжыць і гатова дзеля гэтага на ўсё. Але горад таксама хоча выжыць і таксама гатовы ісці да канца.


Пра фільм 

У аснове фільма ляжыць папулярная ў васьмідзесятых гарадская легенда пра Цьеры Палін, «забойцу бабулек з васемнаццатай акругі», якая дае магчымасць зразумець, што стала адбывацца ў вялікіх гарадах у выніку хваляў масавых іміграцый. Тут няма маралізатарства або спроб сацыяльнага даследавання, гэта фільм пра горад, дзікі, які жыве па першабытным законах і рухомы першабытнымі страхамі. Рэжысёр не ускладае ні на каго віну за тое, што адбываецца, а проста ставіць гледачоў тварам да твару са складаным, заблытаным і небяспечным светам.

Назва фільма перагукаецца з прагулкай па горадзе ў паўсне, падчас якой няпростыя і супярэчлівыя рэчы, што спрыяюць ачышчэнню галоўных герояў, становяцца такімі ж відавочнымі, як колер і музыка. Ёсць нешта зачаравальнае ў тым, як адлюстроўвае Клэр Дэні гэты чэраг фізічных і духоўных перамен, і ў тым, як рэжысёр заўсёды знаходзіць месца дасціпнасці, паказваючы нечалавечае напружанне тых момантаў, калі ўсё ў свеце ўстае з ног на галаву.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Клэр Дэні - 1

Клэр Дэні

Яе фільмы зацягваюць гледачоў у патаемнае месца, у самае сэрца цемры , якая ўяўляе сабой зусім не непраходныя джунглі або прыцемкі чалавечай душы , а хутчэй пакрытую цемрай таямніцу нашага існавання , адлюстроўвае нашы страхі і жаданні . Было б дарэмна спрабаваць адшукаць сярод французскіх рэжысёраў каго-небудзь, хто б так жа, як Клэр Дэні, разумеў і адчуваў свет ва ўсёй яго геаграфічнай і чалавечай складанасці. Унучка жыхара Амазонкі і дачка каланізатара , яна расла ў Афрыцы , якая пазней натхніла яе на стварэнне цэлага шэрагу фільмаў ( «Шакалад», «Добрая работа», «Белы матэрыял» ) . Яна не выяўляла асаблівых схільнасцяў падчас вучобы ў кінашколе IDHEC , і сапраўдная цікавасць да мовы кіно прыйшла да яе толькі ў выніку геаграфічных і эстэтычных пошукаў .   Слухаць шум вялізнага карэйскага порта ў «Няпрошаным госце» , адчуваць палючую спёку ў «Белым матэрыяле» , чуць пульсацыю трох кантынентаў на пеўневых баях у «Пляваць на смерць»: яе фільмы незвычайна чуллівыя да энергетыкі месца, да палітычных пераменаў, да вабных і небяспечных таямніц, якія хаваюцца ў розніцы моў , культур , музыкі. А падарожжа ў Азію , Паўднёвую Амерыку і арабскі свет робяць Клэр Дэні галоўным французскім рэжысёрам - касмапалітам . © «Клер Дэні – значэнне свету». Жан Мішэль Фрадон