Няпрошаны госць

Францыя , 2004г., 130 хв

Рэжысёр

Клэр Дэні

Луі Трэбору каля сямідзесяці, ён жыве адзін са сваімі сабакамі ў лесе каля франка-швейцарскай мяжы. У яго праблемы з сэрцам, ён сур'ёзна заклапочаны пошукамі донара для трансплантацыі, але ўсё ж адпраўляецца на Таіці, каб знайсці свайго сына, які нарадзіўся шмат гадоў таму. Галоўны герой паўстае чалавекам, які практычна пазбаўлены сэрца, чалавекам, які ігнаруе ўласнага сына, што ўжо абзавёўся сям'ёй і двума дзецьмі і малодшага сына назваў Луі – у гонар бацькі. Аднойчы ноччу ён забівае злодзея,які  прабрацца ў дом. Ці прыме яго цела гэтае сэрца? І ці прыме гэты ўчынак яго сын?

Пра фільм 

Фільм «Няпрошаны госць» як нельга лепш паказвае дзіўную здольнасць Клэр Дэні сумяшчаць на экране глыбокія асабістыя праблемы герояў і праблемы геапалітычныя, якія з'яўляюцца аб'ектам трывог усяго чалавецтва. Акружаная камандай аднадумцаў (любімыя акцёры, сцэнарыст Жан-Поль Фаржо, аператар Аньес Гадар і рэжысёр мантажу практычна ўсіх яе фільмаў - Нэлі Кэцье), Клэр Дэні разблытвае клубок гэтай цёмнай гісторыі.

У аснове фільма ляжыць аднайменная кніга філосафа Жан-Люка Нансі, напісаная аўтарам пасля перанесенай аперацыі па трансплантацыі сэрца. Фільм складана назваць экранізацыяй у звычайным разуменні гэтага слова. Гэта, хутчэй, захаваныя пачуцці, думкі і эмоцыі чалавека, які сутыкнуўся са страхам смерці і адчувае ў сабе прысутнасць чужароднага цела – органа, які выратаваў яго і зараз ізноў уяўляе пагрозу жыцця. Гэта рэдкі прыклад такога цеснага супрацоўніцтва рэжысёра і філосафа: Нансі напісаў некалькі водгукаў на фільмы Клэр Дэні, а яна двойчы здымала яго (падчас яго ўдзелу ў спектаклі Мацільды Манье і ў кароткаметражным фільме «Да Нансі»).

Рэжысёр не толькі падымае пытанне пра незнаёмца ў кожным з нас, але і кідае выклік кінаманам, устаўляючы ў фільм вельмі вынаходлівы рэмейк сцэны з Ганнай Вяземскі і Фрэнсісам Жансонам у фільме Гадара «Кітаянка».

ЎЗНАГАРОДЫ
2004: Удзел у конкурснай праграме Венецыянскага МКФ
ПРА РЭЖЫСЁРА
Клэр Дэні - 1

Клэр Дэні

Яе фільмы зацягваюць гледачоў у патаемнае месца, у самае сэрца цемры , якая ўяўляе сабой зусім не непраходныя джунглі або прыцемкі чалавечай душы , а хутчэй пакрытую цемрай таямніцу нашага існавання , адлюстроўвае нашы страхі і жаданні . Было б дарэмна спрабаваць адшукаць сярод французскіх рэжысёраў каго-небудзь, хто б так жа, як Клэр Дэні, разумеў і адчуваў свет ва ўсёй яго геаграфічнай і чалавечай складанасці. Унучка жыхара Амазонкі і дачка каланізатара , яна расла ў Афрыцы , якая пазней натхніла яе на стварэнне цэлага шэрагу фільмаў ( «Шакалад», «Добрая работа», «Белы матэрыял» ) . Яна не выяўляла асаблівых схільнасцяў падчас вучобы ў кінашколе IDHEC , і сапраўдная цікавасць да мовы кіно прыйшла да яе толькі ў выніку геаграфічных і эстэтычных пошукаў .   Слухаць шум вялізнага карэйскага порта ў «Няпрошаным госце» , адчуваць палючую спёку ў «Белым матэрыяле» , чуць пульсацыю трох кантынентаў на пеўневых баях у «Пляваць на смерць»: яе фільмы незвычайна чуллівыя да энергетыкі месца, да палітычных пераменаў, да вабных і небяспечных таямніц, якія хаваюцца ў розніцы моў , культур , музыкі. А падарожжа ў Азію , Паўднёвую Амерыку і арабскі свет робяць Клэр Дэні галоўным французскім рэжысёрам - касмапалітам .   © «Клер Дэні – значэнне свету». Жан Мішэль Фрадон