Слаўныя ўблюдкі

Францыя–Германія , 2013г., 120 хв

Рэжысёр

Клэр Дэні

Капітана Марка Сільвестры тэрмінова адклікаюць з рэйса назад у Парыж. Яго дачка гвалтоўна адпраўленая ў псіхіятрычную лякарню, яго бізнэс знішчаны, сястра Сандра ў поўным адчаі. У тым, што здарылася з іх сям'ёй, Сандра абвінавачвае вядомага дзялка Эдуарда Лапорта. Марка мае намер нанесці зваротны ўдар – ён адпраўляецца да палюбоўніцы Лапорта Рафаэль ...

Але Марка не ўлічыў, што яго сястра задумала ўласную інтрыгу. І не меркаваў, што сам закахаецца ў Рафаэль!

Пра фільм 

«Кінематограф дае мне магчымасць суперажываць іншым людзям, падзяляць іх боль і не казаць пра ўласныя праблемы. Інакш атрымалася б нешта зусім іншае: споведзь або сведкавыя паказанні. Менавіта пакуты іншага чалавека і ягоная трагедыя абуджаюць жаданне змагацца».

***

«Аднойчы вясной 2012 года я думала пра французскую назву цудоўнага фільма Курасавы «Злыя спяць спакойна». І гэтая назва нібы падаравала мне новае сэрца і жаданне змагацца. Гэта і было адпраўной кропкай: моцны і надзейны чалавек, як Тасіра Міфунэ, адначасова герой і ахвяра ў фільмах-нуар Курасавы, цацка ў руках сілаў, якімі ён не можа кіраваць, і нават не ў сілах зразумець іх».

Клэр Дэні

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Фільм-удзельнік конкурснай праграмы «Асаблівы погляд» Міжнароднага Канскага кінафестывалю (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Клэр Дэні - 1

Клэр Дэні

Яе фільмы зацягваюць гледачоў у патаемнае месца, у самае сэрца цемры , якая ўяўляе сабой зусім не непраходныя джунглі або прыцемкі чалавечай душы , а хутчэй пакрытую цемрай таямніцу нашага існавання , адлюстроўвае нашы страхі і жаданні . Было б дарэмна спрабаваць адшукаць сярод французскіх рэжысёраў каго-небудзь, хто б так жа, як Клэр Дэні, разумеў і адчуваў свет ва ўсёй яго геаграфічнай і чалавечай складанасці. Унучка жыхара Амазонкі і дачка каланізатара , яна расла ў Афрыцы , якая пазней натхніла яе на стварэнне цэлага шэрагу фільмаў ( «Шакалад», «Добрая работа», «Белы матэрыял» ) . Яна не выяўляла асаблівых схільнасцяў падчас вучобы ў кінашколе IDHEC , і сапраўдная цікавасць да мовы кіно прыйшла да яе толькі ў выніку геаграфічных і эстэтычных пошукаў .   Слухаць шум вялізнага карэйскага порта ў «Няпрошаным госце» , адчуваць палючую спёку ў «Белым матэрыяле» , чуць пульсацыю трох кантынентаў на пеўневых баях у «Пляваць на смерць»: яе фільмы незвычайна чуллівыя да энергетыкі месца, да палітычных пераменаў, да вабных і небяспечных таямніц, якія хаваюцца ў розніцы моў , культур , музыкі. А падарожжа ў Азію , Паўднёвую Амерыку і арабскі свет робяць Клэр Дэні галоўным французскім рэжысёрам - касмапалітам .   © «Клер Дэні – значэнне свету». Жан Мішэль Фрадон

ВІДЭА