Яна

Расія , 2013г., 98 хв

Рэжысёр

Ларыса Садзілава

Дзяўчына Майя з Таджыкістана прыехала ў Маскву за шчасцем, да свайго каханага, які сам у Маскве на птушыных правах. Яе вачыма мы ўбачым свет сённяшняй Расіі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прыз за лепшы ігравы фільм на Фестывалі Расійскага кіно «Акно ў Еўропу» ў Выбаргу (Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ларыса Садзілава - 1

Ларыса Садзілава

Кінарэжысёр, сцэнарыст, майстар распавядаць звычайныя гісторыі пра людзей і для людзей, дзе вечныя каштоўнасці сутыкаюцца з праўдай жыцця. Скончыла УДЗІК (1982, рэжысёрска-акцёрская майстэрня С. А. Герасімава і Т. Ф. Макаравай). Лаўрэат міжнародных і айчынных кінафестываляў, уладальнік узнагароды «Тыгр» Ратэрдамскага кінафестывалю (2003), прызоў ФІПРЭСІ на МКФ у Котбусе (1998) і Маскве (2007) і мноства іншых прызоў.

Абраная фільмаграфія

2013 Яна

2009 Сынок

2007 Нічога асабістага

2005 Патрабуецца няня

2002 З любоўю, Ліля

1998 З днём нараджэння