Грандыёзнае птушынае спаборніцтва

Данія , 2012г., 92 хв

Рэжысёр

Крысціян Дзюэкер

Віктар і яго бацька Джаспер любяць птушак і гэтак жа, як і многія іншыя сем'і, збіраюцца прыняць удзел у Грандыёзным птушыным спаборніцтве, у якім трэба знайсці самую рэдкую птушку. У Віктара не вельмі шмат сяброў, і ён вечна прыходзіць другім, але ў гэтым годзе ў яго ёсць рэальны шанец заваяваць перамогу, бо ягоны асноўны супернік Даніэль зламаў нагу. Усё ішло проста выдатна, пакуль Даніэль не заявіў аб намеры ўсё ж прыняць удзел у спаборніцтве. У паніцы Віктар ідзе на падман, але нечакана маленькі падман прыводзіць да вялізнага скандалу! Гонка разгараецца, і да Віктара раптам прыходзіць дапамога з зусім нечаканага боку.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013 Прыз за лепшы фільм на міжнародным фестывалі дзіцячага кіно ў Крысціянсане (Нарвегія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Крысціян Дзюэкер - 1

Крысціян Дзюэкер

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Капенгагене, Данія. Зняў мноства фільмаў для тэлебачання, дакументальных фільмаў, рэкламных ролікаў, тэлесерыялаў і мастацкіх карцін.

Абраная фільмаграфія

2012 Грандыёзнае птушынае спаборніцтва

2008 Правілы гульні