Клара и мядзвежыя таямніцы

Швейцарыя, Германія , 2012г., 93 хв

Рэжысёр

Тобіас Інайхен

Трынаццацігадовая Клара жыве з маці і айчымам на горнай ферме ў швейцарскіх Альпах. Адчувальнасць Клары і яе цесная сувязь з прыродай дазваляюць ёй бачыць і адчуваць рэчы, якія іншыя не могуць успрымаць. Аднойчы на сенажаці яна знаходзіціь медзведзяня, а потым сустракае Сюзану, дзяўчыну, якая жыла на горнай ферме 200 гадоў таму. Свет вакол Клара пачынае змяняцца. Яна адчувае, што на ферме і яе сям'і ляжыць праклён, і гэта звязана з мядзведзямі. Бацькі ёй не вераць. Клара можа давяраць толькі дванаццацігадоваму Томасу, якого выхоўваюць прыёмныя бацькі і які жыве. ў суседняй вёсцы. Разам з Сюзанай і Томасам Клара мае намер аднавіць раўнавагу паміж людзьмі і прыродай.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Спецыяльная згадка дзіцячага журы МКФ “Цёмныя ночы” ў Таліне (Эстонія)
2013: Прыз глядацкіх сімпатый на МКФ у Салатурне (Швейцарыя), прыз “Place aux Familles” за лепшы “сямейны фільм” на МКФ дзіцячага кіно ў Манрэалі (Канада)
ПРА РЭЖЫСЁРА

Тобіас Інайхен

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Швейцарыі. Скончыў аддзяленне кіно Вышэйшай школы візуальных мастацтваў у Жэневе ў 1990 годзе. Да 1998 года здымаў кароткаметражныя фільмы і рэкламныя ролікі, якiя былі ўзнагароджаны рознымі прызамі. “Дылема” (2002) – яго дэбют у поўнаметражным ігравым кіно. “Клара і мядзвежыя таямніцы” – дзевяты фільм рэжысёра.

Абраная фільмаграфія

2012 Клара і мядзвежыя тайны

2007 Джымі (ТВ)

2006 Саньяс Рукер (ТВ)

2005 Снег (серыял “Месца злачынства”) (ТВ)

2002 Дылема (ТВ)