Падарожжа Ігара і жураўлёў

Ізраіль–Германія–Польшча , 2012г., 90 хв

Рэжысёр

Яўген Руман

Адзінаццацігадовы Ігар пасля разводу бацькоў вымушаны пакінуць дом і сяброў у Маскве, каб пераехаць з маці ў Ізраіль. Перад растаннем бацька-арнітолаг прывівае хлопчыку любоў да птушак, і той захапляецца інтэрнэт-праектам – назіраннем за міграцыяй жураўлёў з Сібіры ў Афрыку праз Ізраіль. Гэты праект і маляванне жураўлёў становяцца адзіным суцяшэннем Ігара ў перыяд нялёгкай інтэграцыі ў ізраільскай школе. Захапленне жураўлямі дапамагае хлопчыку знайсці сваё месца ў школе, сям'і і вялікім свеце.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: 2-гі прыз на міжнародным кінафестывалі дзіцячага кіно ў Чыкага (ЗША)
2012: Спецыяльная згадка на МКФ у Хайфе (Ізраіль)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Яўген Руман - 1

Яўген Руман

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску (Беларусь), ва ўзросце 11 гадоў іміграваў у Ізраіль. Рэжысёр і рэжысёр мантажу. Скончыў аддзяленне кіно і тэлебачання Тэль-Авіўскага ўніверсітэта. Рэжысёр цэлага шэрагу кароткаметражных фільмаў, якія ўдзельнічалі і перамагалі на фестывалях у Ізраілі і за мяжой.

Абраная фільмаграфія

2012 Падарожжа Ігара і жураўлёў (Igor ve'masaha'agurim)

2010 Ленін у кастрычніку

ВІДЭА