Таямнічы хлопчык

Харватыя, 2013г., 88 хв

Рэжысёр

Дражан Жаркавіч

«Таямнічы хлопчык» – гэта гісторыя пра чатырнаццацігадовых падлеткаў, якія разблытваюць загадкавую гісторыю з дапамогай іх незвычайна знаходлівага сябра Кока. Прыяцель Кока – Тома – нядаўна пераехаў у горад і прагне прыгодаў. Іх увагу прыцягвае новы вучань, які паводзіць сябе дзіўна. Разам з іх аднакласніцай Мар'янай яны крок за крокам падбіраюцца да разгадкі яго таямніцы.

Ці справяцца яны з гэтай задачай? І што калі адказы апынуцца куды больш злавеснымі, чым яны чакалі?

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прыз «Залатая Арэна» за лепшую работу мастака па касцюмах на фестывалі ігравога кіно ў Пуле (Харватыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дражан Жаркавіч - 1

Дражан Жаркавіч

Нарадзіўся ў Заграбе ў 1970 годзе. З 1989 па 1992 працаваў на Загрэбскай кінастудыі анімацыйных фільмаў, прыняў удзел у стварэнні дзясятка мультфільмаў. У 1992 годзе паступіў у Акадэмію драматычнага мастацтва, скончыў аддзяленне кінарэжысуры. З 1993 года працуе пазаштатным супрацоўнікам харвацкага тэлебачання, дзе ў якасці сцэнарыста і рэжысёра стварыў цэлы шэраг мастацкіх і дакументальных праектаў. Член Харвацкага саюза кінематаграфістаў і Асацыяцыі харвацкіх свабодных мастакоў. Працаваў у якасці асістэнта рэжысёра ў шэрагу поўнаметражных фільмаў.

Абраная фільмаграфія

2013 «Таямнічы хлопчык»

2006 «Трэсэтэ»

2001 «Пойдзем на жоўты!»