Чужы (Абарона)
Рэжысёр
Боба Елчыч
Калі памірае стары сябар Слаўкі Дулаг, Слаўка лічыць сваім абавязкам пайсці на пахаванне. Аднак ў яго родным горадзе, што щ Босніі і Герцагавіне, гэта простае імкненне можа прывесці да разнастайных непрыемнасцяў з суседзямі і нават з мясцовымі палітычнымі шышкамі... Гэта гісторыя аб паўсядзённым жыцці ў грамадстве, расколатым на часткі, у якім побач суіснуюць параноя, камедыя і драма. Гэта таксама праніклівы псіхалагічны партрэт чалавека, вымушанага перасекчы нябачную лінію, якая падзяляе дзве суполкі. Перш за ўсё, гэта гісторыя пра чалавека, які з распадам краіны страціў усё, што вызначала яго раней.

Боба Елчыч
Нарадзіўся ў Босніі і Герцагавіне ў 1964 годзе. Вывучаў рэжысуру ў Акадэміі драматычнага мастацтва ў Загрэбе. Прафесар сцэнічнага мастацтва ў акадэміі ў Загрэбе. У 2005 годзе сумесна з Райковічам зняў фільм “Чорная кава”, прэм’ера якого адбылася на МКФ у Матавуне (Харватыя). “Чужы (Абарона)” – яго першы мастацкі фільм.
Абраная фільмаграфія
2013 Чужы (Абарона)
2009 Поўнач