Ілаіла

Сінгапур, 2013г., 99 хв

Рэжысёр

Энтaні Чэн

Фільм распавядае пра ўзаемаадносіны сям'і Лім, якая жыве ў Сінгапуры, з новай пакаёўкай Тэрэзай. Падобна шматлікім філіпінскім жанчынам яна прыехала ў горад у пошуках лепшага жыцця. Яе прысутнасць у гэтай сям'і пагаршае і так ўжо нацягнутыя адносіны паміж сваякамі. Між Тэрэзай і складаным падлеткам Джыале ўсталёўваюцца вельмі цёплыя сяброўскія адносіны, і хутка Тэрэза негалосна становіцца часткай сям'і Лім. Дзеянне адбываецца ў 1997 годзе, калі фінансавы крызіс у Азіі яшчэ толькі пачынае адчувацца...

ПРА РЭЖЫСЁРА
Энтaні Чэн - 1

Энтaні Чэн

Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Сінгапуры. Скончыў Школу кіно і сродкаў масавай інфармацыі політэхнічнага інстытута Нге Эн. Яго кароткаметражны фільм «Бабуля» быў намінаваны на прэмію «Залатая пальмавая галіна» на 60-м Канскім МКФ, і гэта быў першы сінгапурскі фільм, ганараваны ўзнагародай на Канскім МКФ. «Ілаіла» – яго першы поўнаметражны мастацкі фільм.

Абраная фільмаграфія

2013 Ілаіла