Не да часу

Аргенціна–Калумбія–Нарвегія , 2013г., 102 хв

Рэжысёр

Барбара Сарасола-Дэй

На тытунёвай плантацыі на паўночным захадзе Аргенціны жыве сям'я, Эрнэста і Алена. Яны вельмі хочуць дзяцей, але страсць іх даўно сышла. Аднойчы да іх прыязджае далёкі сваяк Хаакін – і паміж імі завязваецца любоўны трохкутнік. Раптам узніклыя пачуцці вядуць іх да краю прорвы.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Берлінскі МКФ – удзел у міжнароднай секцыі «Панарама»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Барбара Сарасола-Дэй - 1

Барбара Сарасола-Дэй

Нарадзілася ў 1976 годзе ў Аргенціне. Вывучала камунікацыі ва Універсітэце Буэнас-Айрэса і кінематограф на спецыяльных курсах у Лондане, Барселоне і Буэнас-Айрэсе. Працуе ў кінаіндустрыі з 2000 года. Яе кароткаметражны фільм «El Canal» атрымаў мноства ўзнагарод на нацыянальных і міжнародных кінафестывалях. «Не да часу» яе першы поўнаметражны фільм.

Абраная фільмаграфія

2013 Не да часу 

ВІДЭА