Нямы

Перу–Францыя–Мексіка , 2013г., 86 хв

Рэжысёр

Даніэль Вега, Дыега Вега

Пасля кароткага расследавання паліцыя прыйшла да высновы, што куля, якая ледзь не пазбавіла жыцця суддзю Канстанціна Зегарра, была выпадковай. Але Канстанцін, які заўсёды строга прытрымліваецца літары закона, упэўнены, што хтосьці спрабаваў яго забіць. Ён дамагаецца аднаўлення расследавання і зусім хутка выяўляе сябе самога за парушэннем аднаго з уласных правілаў, каб даказаць сваю правату.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прыз «Залаты леапард» за лепшую мужчынскую ролю на МКФ у Лакарна (Швейцарыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Даніэль Вега, Дыега Вега - 1

Даніэль Вега, Дыега Вега

Рэжысёры, прадзюсары, сцэнарысты, якія працуюць разам. Яны здымаюць свае фільмы ў Ліме, іх родным горадзе. «Кастрычнік» (2010), іх першы мастацкі фільм, атрымаў прыз журы ў праграме «Асаблівы погляд» на кінафестывалі ў Канах. Фільм прыняў удзел у больш за пяцідзесяці фестывалях і атрымаў прыз конкурсу «Маладосць на маршы» Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», прыз за лепшую рэжысуру на фестывалі ў Картахене і прыз за лепшы фільм на фестывалі ў Харватыі. Дыега Вега атрымаў дыплом эканаміста, а затым вывучаў кінамастацтва ў Міжнароднай школе кіно і тэлебачання ў Сан-Антоніа-дэ-лос-Баньёс на Кубе. Зараз жыве ў Барселоне, дзе выкладае ў Каталонскай Вышэйшай школе кіно і аўдыёвізуальных мастацтваў. Даніэль Вега ў цяперашні час працуе дырэктарам па рэкламе ў буйным рэкламным агенцтве ў Ліме, Перу.

Абраная фільмаграфія

2013 Нямы

2010 Кастрычнік

ВІДЭА