Дзіўная кошачка
Рэжысёр
Рамон Цурхер
Сімон і Карын прыехалі наведаць сваіх бацькоў і малодшую сястру Клару. Пазней за вячэрай павінна сабрацца ўся сям'я. Гэтая чарговасць змяняючыхся сцэн у звычайнай берлінскай кватэры стварае дзіўную карціну штодзённасці: людзі прыходзяць і сыходзяць, вядуць размовы, займаюцца сваімі справамі, кожнае дзеянне – працяг папярэдняга, кожнае слова чапляецца за другое. Акуратна пабудаваная чарговасць фраз і ўчынкаў. А паміж імі – позіркі ўпотай і жарты пра мінулае. З разрозненых фрагментаў і штодзённых дэталяў на экране ствараецца харэаграфічны эцюд нашага паўсядзённага жыцця.

Рамон Цурхер
Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Аарбергу, Швейцарыя. З 2002 па 2005 гг. вучыўся ва Універсітэце мастацтваў у Берне, дзе спецыялізаваўся на працы з відэа. У 2005 годзе за свае відэаработы атрымаў прэмію Kiefer Hablitzel. З 2006 года вывучае рэжысуру ў Германскай акадэміі кіно і тэлебачання ў Берліне. «Дзіўная кошачка» – поўнаметражны дэбют рэжысёра.
Абраная фільмаграфія
2013 Дзіўная кошачка