У росквіце (Доўгія светлыя дні)

Грузія, Германія, Францыя , 2013г., 102 хв

Рэжысёр

Нана Эквцімішвілі

1992 год – першы год пасля ўсталявання незалежнасці Грузіі. У Абхазіі бушуе грамадзянская вайна. Галоўныя гераіні фільма, чатырнаццацігадовыя Нація і Эка – школьныя сяброўкі, жадалі б па-ранейшаму заставацца вясёлымі і бестурботнымі, як у дзяцінстве. Але рэаліі ліхалецця адбіваюцца і на іх лёсе. На прыгажуню Націю, закаханую ў сімпатычнага Ладо, звяртае ўвагу суседскі хлопец Катэ, які вырашае дзейнічаць па правілах гор: выкрасці нявесту. Для Націі пачынаецца новае жыццё...

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прыз Міжнароднай канфедэрацыі артхаўсных кінатэатраў на Берлінскім МКФ (Германія)
2013: прыз «Залатая лілея» за лепшы фільм на МКФ краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы goEast у Вісбадэне (Германія)
2013: прыз у катэгорыі «Лепшая акцёрская праца» дуэту Ліке Баблуані і Мірыям Бакерыя на МКФ у Адэсе (Украіна)
2013: ), Галоўны прыз фэстываля маладога еўрапейскага кіно VOICES у Волагдзе (Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Нана Эквцімішвілі - 1

Нана Эквцімішвілі

Нарадзілася ў Тбілісі, Грузія. Вучылася драматургіі і сцэнарнаму майстэрству ў Вышэйшай школе кіно і тэлебачання Патсдам-Бабельсберг. Пісала прозу і сцэнарыі. У 2011 годзе зняла кароткаметражны фільм «Чакаючы маму». У 2012 годзе разам з Сімонам Гросам заснавала ў Грузіі кінакампанію “Polare Film”.

Абраная фільмаграфія

2013 У росквіту (Доўгія светлыя дні) (сумесна з Сімонам Гросам)