Залатая клетка

Мексіка, 2013г., 102 хв

Рэжысёр

Дыега Кемада-Дыес

Трое падлеткаў з трушчоб Гватэмалы ў пошуках лепшага жыцця едуць у ЗША. На сваім шляху праз Мексіку яны сустракаюць Чока, індзейца з штата Ч'япас, які не размаўляе па-гішпанску. У ходзе сумеснага падарожжа на грузавых цягніках і пешшу па рэйках, яны неўзабаве вымушаны сутыкнуцца з жорсткай рэальнасцю.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прэмія праграмы «Асаблівы погляд» Канскага МКФ (Францыя) за лепшы акцёрскі ансамбль
2013: прыз за лепшы фільм на МКФ у Санкт-Пецярбургу (Расія)
2013: прыз за лепшую рэжысуру на МКФ краін АЦР «Мерыдыяны Ціхага» ва Ўладзівастоку (Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дыега Кемада-Дыес - 1

Дыега Кемада-Дыес

Нарадзіўся ў Іспаніі. Скончыў Амерыканскі інстытут кінематаграфіі. Яго кароткаметражны фільм «Хачу быць пілотам» (2006) атрымаў больш за пяцьдзесят міжнародных узнагарод пасля паказу на МКФ незалежнага кіно «Сандэнс» (ЗША). У 2010 годзе атрымаў грант фонду Cinéfondation на пастаноўку першага поўнаметражнага фільма.

Абраная фільмаграфія

2013 Залатая клетка

2011 Хачу быць пілотам (к/м)