Званы шчасця

Славакія , 2012г., 62 хв

Рэжысёр

Яна Бучка, Марэк Шулік

Цяжарныя Марэна і яе стрыечны брат Раман жывуць са сваімі сем'ямі ў бедным цыганскім пасяленні ва Ўсходняй Славакіі. Яны захапляюцца двума чэхаславацкімі зоркамі эстрады – Карэлам Готам і Дару Ролінс. Ім падабаецца іх лад жыцця і іх песні. Яны вырашаюць адправіць свой DVD з відэа-паведамленнем і цыганскім рэміксам на хіт «Званы шчасця». У фільме прасочваецца працэс здымкі гэтага паслання на фоне іх жыцця ў пасёлку.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Прэмія «Film Europe Award» за лепшы дакументальны славацкі фільм на МКФ «Cinematik» (Славакія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Яна Бучка, Марэк Шулік - 1

Яна Бучка, Марэк Шулік

Нарадзілася ў 1981 годзе. Скончыла акцёрскае аддзяленне тэатральнага факультэта Акадэміі выканальніцкіх мастацтваў у Празе і аддзяленне дакументалістыкі Акадэміі музыкі і драматычнага мастацтва ў Браціславе. Наведвала заняткі ў якасці запрошанай студэнткі ў Іспаніі, Мексіцы і Румыніі.

Абраная фільмаграфія

2010 Цыгарэты і песні (сумесна з Марэкам Шулікам)

2011 «Каміно»