Лагер № 14: зона татальнаго контролю

Германія, 2012г., 104 хв

Рэжысёр

Марк Візэ

«Нашай адзінай мэтай было следаванне правілам працоўнага лагера, а пасля нас чакала смерць. Людзі на вуліцы называюць гэта месца «Зона татальнага кантролю». «Мы нічога не ведалі пра тое, што адбываецца звонку. Мы ведалі толькі адно: нашы бацькі і нашы продкі былі вінаватыя і мы павінны працаваць над тым, каб пазагладзіць іх віну. Часам новыя людзі прыходзілі ў лагер, але я ніколі не бачыў, каб каго-небудзь вызвалілі ад адказнасці за свае злачынствы і дазволілі сысці. Ніхто з нас не думаў, што мы калі-небудзь пакінем гэта месца. Часам людзі спрабавалі выратавацца, рухомыя страхам голаду ці пакаранняў, але іх публічна каралі смерцю і яны станавіліся аб'ектам нянавісці для тых з нас, хто застаўся... "

ПРА РЭЖЫСЁРА
Марк Візэ - 1

Марк Візэ

Марк Візэ здымае дакументальныя фільмы для тэлебачання і кіно ўжо больш за 15 гадоў. Працаваў у зонах баявых дзеянняў у Босніі, Палестыне, Белфасце і многіх іншых. Атрымаў шматлікія міжнародныя ўзнагароды за свае фільмы.

Абраная фільмаграфія

2012 Лагер № 14: зона татальнага кантролю

2009-2010 Выява напалмавай дзяўчынкі

2005 Дзеці вайны – юнацтва ў Палесціне

2004 Радаван Караджыч: №1 у вышуку?

2002 Уцёкі ў смерць