Музыка ваенная

Беларусь , 2013г., 39 хв

Рэжысёр

Галiна Адамовiч

Марк Мерман, выпускнік філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прыйшоў у аўтарскую песню ў сярэдзіне 80-х. Сёння ў яго творчым актыве больш чым сто песняў, лепшыя з якіх выдадзены. Ён жыве ў ЗША, але часта прыязджае ў Мінск. Тут засталіся бацькі, тут заўсёды з аншлагам адбываюцца канцэрты, тут засталася, магчыма, родавая памяць пра вайну, таму што вайна стала галоўнай тэмай яго творчасці. Сёння Марк Мерман вядомы бард і паэт. Стужка ўяўляе не проста фільм-канцэрт, а фільм-роздум па песнях Марка Мермана і разам з Маркам Мерманам. Фільм, дзе канцэртныя нумары перапляліся з хронікай, дакументальныя кадры з інтэрв’ю, наша юнацтва з юнацтвам нашых бацькоў і з гісторыяй нашай краіны…

ПРА РЭЖЫСЁРА
Галiна Адамовiч - 1

Галiна Адамовiч

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура дакументальнага кіно», майстэрня Віктара Дашука (1994). З 1995 года працуе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Лаурэат Спецыльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года, прызёр мiжнародных фестываляў.

Абраная фільмаграфія

2013 Музыка ваенная

2010 Маляваны рай

2009 Дар

2007 Мама прыйдзе

2005 Завядзёнка

2005 Божа мой!

2003 Працяг

2002 Геній месца

2001 Жылі-былі

1998 Канікулы для сіраты