Адукацыя, адукацыя…

Кітай, Паўднёвая Афрыка , 2012г., 58 хв

Рэжысёр

Вэйдзюн Чэн

Што дае адукацыя? Са старажытных часоў адукацыя ў Кітаі была адзіным спосабам выбрацца з галечы. Эканамічны бум і размовы пра перавагі цяжкай працы стварылі чаканне таго, што адукацыя – гэта спосаб пазбегнуць бядноты. Але сённяшняя сістэма вышэйшай адукацыі ў Кітаі дазваляе атрымаць працу толькі нямногім. Вырастае новае пакаленне, якое чакае беспрацоўе і адчай.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Фільм-удзельнік МФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (Нідэрланды)
2013: Фільм-удзельнік МФ дакументальнага кіно па правах чалавека «Адзін свет» (Чэхія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Вэйдзюн Чэн - 1

Вэйдзюн Чэн

Фільмы Вэйдзюна заваявалі мноства ўзнагарод на розных МКФ. У цяперашні час ён – старэйшы прадзюсер дакументальных фільмаў на тэлевізійным канале ў Ухані (Кітай). Фільмы Вэйдзюна – гэта бесстаронні погляд на сучаснае кітайскае грамадства.

Абраная фільмаграфія

2012 Адукацыя, адукацыя...

2011 Закон Дракона

2009 Найбуйнейшы кітайскі рэстаран у свеце

2007 Незалежны аб'ектыў

2007 Калі ласка, прагаласуйце за мяне