Бацька і сын
Рэжысёр
Павел Лазіньскі
У іх адно прозвішча, адзін запал – іх прафесія. Паміж імі сувязь, моцная, складаная, поўная крыўдаў. Два вядомых дакументаліста, Марцэль і Павел Лазіньскія, адпраўляюцца ў аўтамабільнае падарожжа па Еўропе. Для бацькі – гэта вяртанне на радзіму, для сына – спроба крытычна паглядзець на іх мінулае. Абодва спрабуюць зафіксаваць гэты цяжкі дыялог з дапамогай фотакамеры.

Павел Лазіньскі
Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Варшаве. Скончыў рэжысёрскі факультэт кінашколы ў Лодзі. Здымае і прадзюсіруе дакументальнае кіно. Найбольш вядомыя фільмы: «Месца нараджэння» (1992), «Такая гісторыя» (1999), «Сёстры» (1999), «Праз мяжу» (2004), «Хіміятэрапія» (2009). Узнагароджаны прызамі на МКФ ў Парыжы, Лейпцыгу і Кракаве і інш.
Абраная фільмаграфія
2013 Бацька і сын
2009 Хіміятэрапія
2004 Праз мяжу
1999 Сёстры
1999 Такая гісторыя
1992 Месца нараджэння